У Шчучыне прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш

Запасціся на зіму садавінай і гароднінай – гэта выдатна, але які ж кірмаш без забаў, жартаў і конкурсаў?  У сваё прафесійнае свята работнікі культуры раёна дарылі ўсім цудоўны настрой, выконваючы песні і прапаноўваючы прыняць удзел у забавах. Падчас святочнай праграмы былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую кампазіцыю з сельскагаспадарчай прадукцыі сярод арганізацый раёна. Граматы і каштоўныя падарункі ўручыла пераможцам загадчыца сектара культуры Шчучынскага райвыканкама Анжэла Турэвіч. Трэцяе месца заняла кампазіцыя ААТ «Дэмбрава», другое – ААТ «Шчучынаграпрадукт». Пераможцам у конкурсе стаў філіял «Жалудоцкі агракомплекс» з унікальнай кампазіцыяй, якую стварылі работніцы філіяла Рэгіна Календа і Галіна Бекіш.

Капуста, бульбачка, буракі, морква, яйкі і нават курыца з пеўнем – усё гэта маглі выйграць тыя, хто вырашыў набыць сельскагаспадарчую латарэю. А вось да некаторых шчасліўчыкаў фартуна была вельмі добразычлівай: яны выходзілі за выйгрышам не раз, і нават не два!

Нягледзячы на даволі халоднае надвор’е і ледзяны вецер усё ж знайшліся смельчакі, якія вырашылі прыняць удзел у атракцыёне «Шчучынская рыбалка».

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники