У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў абласны фестываль для людзей мудрага ўзросту

Шчучыншчына прыняла ўдзельнікаў і гасцей другога абласнога фестывалю творчасці пажылых людзей «Музыка восені». Фестываль “Музыка восені” стаў цудоўным завяршэннем дэкады “Залаты ўзрост”, якая прысвечана Дню пажылых людзей.

Абласны фестываль сабраў шмат гледачоў, удзельнікаў і ганаровых гасцей з усёй Гродзеншчыны. Для ўдзельнікаў мерапрыемства ў фае цэнтра культуры і народнай творчасці разгарнуліся цікавыя тэматычныя пляцоўкі. Пажылыя жыхары і госці Шчучыншчыны мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю выхаванцаў Васілішкаўскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Напаўнялі прастору цудоўнай музыкай навучэнцы Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў. Пазнаёміцца з культурай і звычаямі нашай зямлі можна было ў зоне цэнтра рамёстваў. Паралельна працавала выстава вышыўкі і малюнкаў. Вялікай папулярнасцю карысталася фотазона, зробленая адмыслова да фестывалю.

Розныя па рэпертуары і максімальна шчырыя ў выкананні творы канкурсантаў не маглі пакінуць поўную залу гледачоў абыякавымі. Гучнымі апладысментамі сустракалі і праводзілі калектывы з розных раёнаў вобласці.

Напрыканцы фестывалю сваю творчую праграму гледачам і ўдзельнікам падарылі артысты Шчучынскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Падрабязней у «Дзянніцы» https://dzyannica.by/content/muzyka-voseni-guchyc-u-shchuchyne-u-rayonnym-centry-kultury-i-narodnay-tvorchasci-prayshou 

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники