Ніколі не здавайся! Паралімпіец і матывацыйны спікер Аляксей Талай правёў сустрэчу ў Шчучынскім цэнтры культуры

Шмат хто ў Беларусі ведае гэтага чалавека. Застаўшыся ў 16 гадоў без рук і ног, ён не паў духам і сёння дапамагае іншым здабыць веру ў сябе. Падчас сустрэчы, якая прайшла ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, Аляксей Талай падзяліўся сваёй гісторыяй з жыхарамі Шчучыншчыны і расказаў са сцэны аб тым, што дапамагала яму працягваць сваю барацьбу. Актавая зала была поўная, многія хацелі пабачыць і паслухаць чалавека з нязломнай воляй. Асабліва шмат было моладзі, для якой, упэўнены, сустрэча з Аляксеем Талаем мела вялікі сэнс.Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя мелі магчымасць сфатаграфавацца з Аляксеем і перадаць яму свае падзякі і пажаданні.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники