Народные мастера


Згодна п.3 артыкула 189 КОДЭКСА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ КУЛЬТУРЫ статус “народны майстар”  надаецца майстру народных мастацкіх рамёстваў, вырабы якога характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту беларускага народа, маюць выразныя нацыянальную самабытнасць i мастацкую вартасць.
Творчая дзейнасць майстроў народных мастацкіх рамёстваў ажыццяўляецца ў наступных вiдах народных мастацкіх рамёстваў:
  • разьба па дрэве;
  • роспіс па дрэве, тканіне, шкле;
  • саломапляценне;
  • пляценне і вырабы з раслінных матэрыялаў мясцовага паходжання (лаза, чарот, карэнне, бяроста, дранка, лыка і іншае);
  • аплікацыя і інкрустацыя саломай;
  • ткацтва на ручных і ткацкіх станках;
  • ткацтва, пляценне, віццё паясоў;
  • вышыўка ручная;
  • карункапляценне і вязанне карункаў;
  • ганчарства;
  • выраб глінянай цацкі;
  • кавальства;
  • бондарства;
  • выцінанка;
  • выраб народных строяў у мясцовых і рэгіянальных традыцыях з захаваннем традыцыйных тэхналогій ткацтва, вышыўкі;
  • выраб сувенірных этнаграфічных лялек у народных строях;
  • ручное мастацкае вязанне ў беларускіх народных традыцыях;
  • мастацкая апрацоўка скуры;
  • выраб уручную мастацкай мэблі з дрэва;
  • інтарсія;
  • нізанне бісеру;
  • пісанкарства (выраб велікодных яек-пісанак);
  • пернікарства і выраб абраднага печыва (вясельныя караваі і іншае печыва);
  • іншыя віды народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).
    Падаткаабкладанне народных майстроў.
    Народныя майстры ў адпаведнасці з падаткавым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь цалкам або часткова вызваляюцца ад выплаты падаткаў.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники