Народные коллективы

Народны ансамбль беларускай  песні «Медуніцы»

Кіраўнік: Паноў Генадзь Аляксеевіч

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага ансамбля беларускай песні “Медуніцы”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Ансамбль беларускай песні “Медуніцы” быў створаны ў 1989 годзе на базе вакальнай групы Шчучынскага раённага Дома культуры. Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца прадстаўнікі творчых прафесій. У 1995 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 9 п.5 за творчае развіцце нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць калектыву прысвоена ганаровае званне “народны”.

Удзельнікі калектыву народнага ансамблю з’яўляюцца прадстаўнікамі творчых прафесій, якія маюць спецыяльную адукацыю, што спрыяе чысціні гучання галасоў, выразнасці спеваў.

Аснову рэпертуару калектыву складаюць беларускія народныя песні. Таксама калектыў выконвае рускія народныя песні, песні, на якія робяцца апрацоўкі і аранжыроўкі для дзеючага складу ансамбля. Калектыў з задавальненнем выконвае песні, аўтарам якіх з’яўляецца кіраўнік ансамбля Генадзь Аляксеевіч Паноў. У сваёй канцэртнай дзейнасці калектыў выкарыстоўвае фанаграмы (мінус 1), а таксама баян, на якім грае Генадзь Аляксеевіч.

З года ў год народны ансамбль беларускай песні “Медуніцы”, праслаўляючы беларускую культуры, праводзіць “Вясельны абрад”, які карыстаецца вялікі спросам у насельніцтва Шчучынскага раёна. Таксама без удзелу ансамбля не праходзяць сустрэчы міжнародных, дзяржаўных дэлегацый і гасцей, якія наведваюць наш край.

Народны ансамбль беларускай песні “Медуніцы” папулярызуе беларускую народную песню, з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх масавых мерапрыемстваў раённага ўзроўню, такіх як: “Шчучынскі кірмаш”, “Масленіца”, “Купалле”, “Слет передовиков производства и лучших по профессии в социально-культурной сфере”, “День Единения народов Беларуси и России”, “День Победы”, “День Независимости”, “День Государственной символики”, “День работников сельского хозяйства и переробатывающей промышленности аграрно-промышленного комплекса”, а таксама прымае актыўны ўдзел у раённых мітынгах, прысвечаных дзяржаўным святам. Ансамбль не абходзіць стараной і мерапрыемствы, прысвечанныя адкрыццю прамысловых аб’ектаў і дзяржаўных устаноў.

         За 2017 – 2019 гады народны ансамбль народнай песні “Медуніцы” з поспехам прадставілі беларускую песенную культуру на абласным свяце “Дажынкі — 2017” (18 лістапада 2017 года, г.Свіслач), “Дажынкі – 2018” (17 лістапада 2018 года, г. Іўе) і “Дажынкі – 2019” (23 лістапада 2019 года, г. Смаргонь), у міжнародным свяце грыбоў (23 верасня 2017 года, г.Варэна, Літоўская Рэспубліка), на ХІI рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур (1 чэрвеня 2018 года, г.Гродна), на XXVI рэспубліканскім свяце “Дзень беларускага пісьменства” (1 верасня 2019 года г. Слонім), у міжнародным фестывалі “Калейдоскоп талантов. Лето – 2019” (12 -14 чэрвеня 2019 года, г. Жывец, Рэспубліка Польшча).

28 лістапада 2018 года адбыўся творчы вечар, прысвечаны выхаду ў свет песеннага зборніка Генадзя Аляксеевіча Панова, пад назвай “Малая Радзіма”.

У 2019 годзе кіраўнік калектыва адзначыў свой 70-ці гадовы юбілей, а таксама ў гэтым годзе будзе адзначаць свой 30-ці гадовы юбілей і сам калектыў.

За 30-годдзе калектыў сваёй творчай дзейнасцю заваяваў любоў жыхароў не толькі г.Шчучына і Шчучынскага раёна, але і далека за межамі краіны.

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народны аматарскі калектыў”.

Звяртацца па тэл.:

ДУК «Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці», намеснік дырэктара – Сямыкіна Аксана Уладзіміраўна 8 015-14 (2-08-61).


Народны хор польскай песні «Промень»

Кіраўнік:  Бачко Дар’я Андрэеўна

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага хору польскай песні “Промень”

дзяржаўнай установы культуры

«Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»

Хор польскай песні “Промень” быў створаны ў 1989 годзе на базе Шчучынскага раённага Дома культуры. Заснавальнікам і першым кіраўніком хору стаў Эдвард Вацлававіч Гайдукевіч. Зараз хормайстрам і акампаніятарам хору з’яўляецца Бачко Дарья Андреевна. У 2008 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры № 9 хору польскай песні было прысвоена ганаровае званне “народны”.

Колькасць удзельнікаў калектыву – 13 чалавек. Калектыў хору пастаянна абнаўляецца, прыходзяць новыя ўдзельнікі, якія ўносяць свой асабісты каларыт і новыя творчыя веянні. Аснову рэпертуару складаюць польскія народныя песні і аўтарскія песні польскіх кампазітараў. З цягам часу дзякуючы ўзрастаючаму выканальніцкаму майстэрству харыстаў стварылася магчымасць уключаць у рэпертуар больш складаныя творы. Гэта і пераклады для харавога выканання інструментальных твораў кампазітараў-класікаў, творы рэлігійнага зместу. Улічваючы славянскае паходжанне польскага, беларускага, украінскага і рускага народаў калектыў пачаў уключаць у свой рэпертуар народныя і аўтарскія песні вышэйназваных краін.

Рэпетыцыі хору ладзяцца, як па індывідуальнай, так і групавой, і поўнаснай аснове, зыходзячы з паўсядзённых патрэб.

За 2016 – 2019 гады народны хор польской песні “Промень” с поспехам прадставілі польскую песенную культуры на, ХII адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2016” (21 мая 2016 г., г.Слонім), ХIV адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2017” (3 чэрвеня 2017 г., г.Слонім), фестываль польскай і беларускай песні “Беласток- Гродна” (17 верасня 2017 г., г.Беласток), адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2018” (26 мая 2018 г., г.Слонім), рэгіянальным фестывалі “Артыстычныя сустрэчы “Гродна — Беласток”” (26 жніуня  2018 г., г.Гродна). Фестываль польскай  песні ( 9 верасня 2018 г., аг.Порозово), ХV Адкрыты рэгіянальны фестываль “Паланэз-2019” (25 мая 2019 г., г.Слонім)

Хор польскай песні на ХIV адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2017” у г.Слоніме стаў дыпламантам ІІI ступені, на ХV адкрытым рэгіянальным фестывалю “Паланэз — 2019” у г.Слоніме стаў дыпламантам ІІ ступені.

Акрамя вышэйназваных фестываляў хор прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзяцца мясцовымі органамі культуры і ўлады, выязжае з канцэртамі ў аграгарадкі і аддаленыя вёскі.

Акампаніментам народнага хору польскай песні выступае баян, многія кампазіцыя апрацаваны і зроблена фанаграма.

Хор адзначыу сваё 30-ці годдзе. Усе ўдзельнікі хору – гэта ўлюблёныя ў сваю справу людзі і за гэта яны заслугоўваюць вялікай павагі і безмернай падзякі.

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народны аматарскі калектыў”.


Народны ансамбль духоўных  спеваў «Преображение»

Кіраўнік: Алена Анатольеўна Руткевіч.

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага ансамбля духоўных спеваў “Преображение”

дзяржаўнай установы культуры

”Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“

Народны ансамбль духоўных спеваў «Преображение» – пастаянна дзеючы калектыў створаны ў 1997 годзе. У 2000 годзе яму прысвоена званне «народны».

Ансамбль, які стварыла Алена Руткевіч, існуе ўжо двадцаць два года. У яго складзе – прафесіяналы і аматары, для якіх музыка стала неадымнай часткай жыцця, а вера ў Бога напоўніла творчасць найвысокім сэнсам.

Калектыў «Преображение» стаў сапраўдным захавальнікам каштоўнасцяў духоўнай і народнай музыкі, тварэнняў сучасных кампазітараў, шэдэўраў сусветнай класікі. Вельмі шырокі і размаіты яго рэпертуар. У рэпертуары ансамбля – духоўная і класічная музыка, песнапенні з царкоўных богаслужэнняў, народныя творы. Ансамбль заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку яго, і так размаітая праграма, увесь час абнаўляецца.

Любімымі творамі для ансамбля сталі: «Як памерла матулька», «Калядная прыдняпроўская» св. Аляксандр Шашкоў, «Услыши, Госпадзі» Віктар Сахарук, «Малітва за Беларусь» Аліна Безансон, «Аве Марыя» Ігар Лучанок.

З мэтай дасканалення выканальніцкай культуры, хор рэгулярна бярэ ўдзел у гарадскіх, занальных, абласных, міжнародных конкурсах і фэстах:

Калектыў неаднаразовы ўдзельнік Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў «Каложский Благовест» г. Гродна, дзе калектыў быў адзначаны дыпламамі 2 і 3 ступені ў намінацыі свецкія калектывы (аматарская катэгорыя). У 2011 году ансамбль стаў лаўрэатам 3-й ступені.

У 2005 годзе ў Рэспубліцы Польшча на Міжнародным фэсце «Хайновскіе дні царкоўнай музыкі» быў адзначаны адмысловым дыпломам.

У 2011- годзе калектыў прыняў удзел у фестывалю праваслаўных спеваў «Дзяржаўны голас» у горадзе Мінску, выступіў з канцэртнай праграмай у ім. графаў Чапскіх г.Мінску.

У 2012 годзе калектыў прынімаў удзел на выстаўке мастакоў карцін Комплекса былога палаца князёў Друцкіх-Любецкіх у г.п. Жалудок і г. Мінск.

У 2015 годзе ансамбль «Преображение» ўзяў удзел у Міжнародным фэсце духоўнай музыкі «Магутныя Божа» і стаў лаўрэатам 3-й ступені.

6 верасня 2015 года калектыў прымаў актыўны ўдзел у Рэспубліканскім свяце «Дзень беларускай пісьменнасці» г. Шчучын.

16-23 красавіка 2016 г. прымаў ўдзел у 14-й духоўна-асветніцкай выстаўке «ВЕРБНЫ КІРМАШ» г. Мінск, з праграмай «У светлую гадзіну з душою да Вас». Кіраўніцтва ТАА «Экспо-сэрвіс» выявіўляе велізарную падзяку калектыву народнага ансамбля духоўнага спеву «Преображение» за ўдзел у выстаўке.

2017 г. прымаў удзел у Міжнародным фэсце «Хайновскіе дні царкоўнай музыкі» РП., конкурс «Ад шчырага сэрца» г. Жодзіна, прыняў удзел у мерапрыемстве к 100-годдзю існавання храма ў г.п. Жалудок у гонар прп. Максіма Тураўскага 2018 год.

Рэпетыцыі, выступленні, падарожжы зблізілі, параднілі ўсіх удзельнікаў ансамбля. Калектыў стаў падобен на вялікую сям’ю, адзін жывы арганізм, што дазваляе ставіць перад сабой вялікія заданні, і ісці па шляху іх дасягнення.

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народны аматарскі калектыў”.


Народны ансамбль народнай песні “Сябрына”

Кіраўнік — Стасевіч Ганна Антонаўна

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях

народнага ансамбля народнай песні “Сябрына”

аддзела культуры і вольнага часу “Жалудоцкі Дом культуры”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Ансамбль народнай песні “Сябрына” быў створаны ў 1993 годзе на базе Жалудоцкага гарпасялковага Дома культуры. Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца прадстаўнікі творчых прафесій. У 2002 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 3 п. 6 за высокае выкальніцкае майстэрства, творчае развіцце нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць калектыву прысвоена ганаровае званне “народны”.

Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца творчыя работнікі Дома культуры, настаўнік сярэдняй школы, выкладчыкі школы мастацтваў і прыбіральшчык службовых памяшканняў. Усіх выканаўцаў аб’ядноўвае любоў да песні, цёплыя сяброўскія адносіны і магчымасць рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

Творчая дзейнасць “Сябрыны” заўсёды крочыць у ногу з сучаснасцю. Для гэтага яе рэпертуар папаўняецца новымі творамі ў сучасных апрацоўках. Рэпертуар ансамбля складаюць беларускія народныя песні, песні беларускіх аўтараў: М.Сіраты, М.Захлеўнага, У.Насуты, В.Жуковіча, В.Кручкова, а таксама рускія народныя песні. Кіраўнік калектыву індывідуальна падыходзіць да работы з удзельнікамі, займаецца падборам рэпертуару, зыходзячы з індывідуальных асаблівасцей кожнага з іх. Тэматыка твораў разнастайная: лірычныя і абрадавыя, сямейна — бытавыя і жартоўныя песні.

Народны ансамбль народнай песні “Сябрына” прымае актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах: “Шчучынскі кірмаш”, “Масленіца”, “Купалле”, “Дзень Незалежнасці”, “Фестываль кветак”, “Зажынкі”, “Дзень Перамогі”, “Дажынкі”, канцэртныя праграмы “Сустрэчы ля фантана”.

Народны ансамбль народнай песні “Сябрына” прымае актыўны творчы ўдзел у жыцці свайго роднага пасёлка. Удзельнікі калектыву наведваюць з віншавальнай праграмай жыхароў Жалудка. “Сябрына” віншуе старэйшых жыхароў з прыгожымі юбілейнымі датамі, а таксама гадавінамі сумеснага жыцця. Нядаўна народны ансамбль народнай песні “Сябрына” віншаваў сям’ю Жылінскіх с пяцідзесяцігоддзем іх сумеснага жыцця. Таксама віншаванне ад “Сябрыны” прынімала 90-гадовая жыхарка пасёлка Жалудок Рынкевіч Станіслава Аляксандраўна, 80-гадовая жыхарка Свідрыцкая Ніна Аркадзьеўна. Віншаванні з 75-годдзем атрымалі ветэран аўганскай вайны Чарнюк Франц Віктаравіч, а таксама сям’я Яна Францавіча і Ліліі Іванаўны Прускіх.

Народны ансамбль народнай песні “Сябрына” наведвае з канцэртамі іншыя раёны Гродзенскай вобласці: Зэльвенскі, Мастоўскі, Карэліцкі, Іўеўскі, Навагрудскі, Дзятлаўскі, Воранаўскі, Лідскі, Свіслацкі, Гродзенскі, Ваукавыскі, дзе за гэты час сваёй творчай дзейнасцю змог заваяваць любоў жыхароў. Актыўна займаецца канцэртнай дзейнасцю па абслугоўванню сельскага насельніцтва Шчучынскага раёна. Ансамбль праводзіць абрады: “Валачобныя вандраванні”, “Ідзе Каляда, калядуючы” і абрад “Сустрэчы маладых”. Выступае перад пацыентамі сацыяльных палат Жалудоцкай гарпасялковай бальніцы.

За 2016 – 2019 гады ансамбль прымаў удзел у ХІ Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур г. Гродна 2016г., у абласных Дажынках 2017 года ў г. Свіслач, а таксама у абласных Дажынках-2018 года ў г. Іўе. Калектыў прымаў удзел і дыстанцыйна, на міжнародным конкурсе народнай творчасці “Тихая моя Родина-2019”, які прымаў відэа-заяўкі, “Сябрына” атрымала “Дыплом лаўрэата 3 ступені” ў намінацыі “Народныя спевы”. Таксама прымаў удзел у рэспубліканскім свяце “Дзень беларускага пісьменства”, які праходзіў у г. Слонім 2019 г.. Народны ансамбль народнай песні “Сябрына” удзельнічае нават за межамі нашай краіны. 28-29 верасня 2019 года, калектыў прымаў удзел у Міжнародным свяце грыбоў, які праходзіў у г. Варэна, Рэспубліка Літва.

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народны аматарскі калектыў”.


Народны ансамбль песні “Васільковая раніца”

кіраўнік – Алена Вацлаваўна Лысеня 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці  народнага ансамбля песні “Васільковая раніца”

аддзела культуры і вольнага часу “Васілішкаўскі цэнтр культуры”

дзяржаўнай установы культуры “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

         Ансамбль песні “Васільковая раніца” быў створаны ў 1996 годзе на базе Гурнофельскага Цэнтральнага Дома культуры. Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца прадстаўнікі розных прафесій. З моманту стварэння, ансамбль працуе ў накірунку беларускага народнага музычнага мастацтва. У 2017 годзе рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 3 за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень і актыўную канцэртную дзейнасць прысвоена найменне “народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца творчыя работнікі цэнтра культуры і настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў. Творчасць ансамбля песні “Васільковая раніца”, прасякнута вялікім жаданнем дарыць людзям прыгажосць і радасць зносін з беларускай музычнай культурай. Удзельнікі калектыву імкнуцца да таго, каб былі дастойнымі нашчадкамі музычнай спадчыны сваёй краіны, таму прапагандуюць беларускую песню, абрады і звычаі беларускага народа, а таксама дэманструюць сваё мастацтва шырокаму колу гледачоў. Удзельнікі ансамбля заўсёды крочыць у ногу з сучаснасцю. Для гэтага яе рэпертуар папаўняецца новымі творамі ў сучасных апрацоўках. У рэпертуары калектыву – беларускія народныя песні, песні сучасных беларускіх кампазітараў, аўтарскія апрацоўкі кампазіцый. Рэпертуар калектыву праходзіць дасканалы адбор адпаведна ўзросту выканаўцаў мастацкай вартасці. Канцэртныя праграмы ансамбля змяшчаюць у сабе яскравыя вакальныя кампазіцыі, створаныя на матэрыяле беларускай народнай музычнай творчасці.

Народны ансамбль песні “Васільковая раніца” прымае актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах: “Шчучынскі кірмаш”, “Масленіца”, “Купалле”, “Дзень Незалежнасці”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, “Дзень Перамогі”, канцэртных праграмах “Сустрэчы ля фантана”. Наведваюць з віншавальнымі праграмамі пажылых жыхароў, не толькі аграгарадка Васілішкі, але і жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак. “Васільковая раніца” наведвае з канцэртнымі праграмамі іншыя раёны Гродзенскай вобласці: Навагрудскі, Воранаўскі, Лідскі, Свіслацкі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, дзе сваёй творчай дзейнасцю змог заваяваць любоў шматлікіх жыхароў. Ансамбль праводзіць абрады: “Валачобнікі”, “Ідзе Каляда, адчыняй варата”, абрад “Зажынкі”. Выступае перад пацыентамі сацыяльных палат Васілішкаўскай участковай бальніцы, Дома інтэрната для дзяцей інвалідаў.

За 2017 – 2019 гады ансамбль прымаў удзел у абласных “Дажынках-2017” ў г. Воранава, у ІV абласным экалагічным фестывалі “Гамоняць пушчы беларускія…” г. Свіслач 2018 г., рэспубліканскім свяце “Дзень беларускага пісьменства” г. Слонім 2019 г., ІV Міжнародным конкурсе “Родина Побед” г.Масква 2019 г., дзе атрымаў дыплом лаўрэата І ступені.

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народны аматарскі калектыў”.


Народны фальклорны гурт ”Вяргіня“

Кіраўнік — Байгот Яніна Іванаўна

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці і творчых дасягненнях народнага
фальклорнага гурта ”Вяргіня“
Ракавіцкага Дома культуры
дзяржаўнай установы культуры
”Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“ 

Фальклорны гурт ”Вяргіня“ Ракавіцкага Дома культуры – пастаянна дзеючы калектыў аматарскай творчасці, заснаваны ў 1953 годзе. Удзельнікамі гурта з’яўляюцца 14 дарослых жанчын вескі Бабічы і аграгарадка Ракавічы, аб’яднаных любоўю да спеваў, якую яны перанялі ад сваіх бацькоў. У 2008 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 33 за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень калектыву прысвоена ганаровае званне ”народны“.

У мастацкім побыце гурта знаходзяцца 25 песень з адлюстраваннем рэгіянальных асаблівасцей. Напевы песень разнастайныя, як па стылю, так і ў структурных адносінах. Рух меладычнай лініі самы разнастайны. Змест песень характарызуецца найперш працоўнай земляробчай тэматыкай, пераплеценай з тэматыкай побыту, з вобразамі навакольнай прыроды. Вобразны лад песень вызначаецца маляўнічасцю. Немалаважную ролю адыгрываюць і манера выканання, якая склалася за гады творчай дзейнасці гурта.

Фальклорны гурт таксама з’яўляецца носьбітам традыцыйных беларускіх танцаў, такіх як: “Лысы”, “Нарэчанька”, “Падыспань”, “Полька-бабачка”. Неабходна сказаць, што пластычныя элементы і ўзоры народнай харэаграфіі захаваны ў генетычнай памяці ўдзельнікаў.

За гады існавання калектыву, падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, ад удзельнікаў былі сабраны лепшыя ўзоры традыцыйнай культуры, якія і сення выкарыстоўваюцца ў працы раёна.

За 2017-2019 гады народны фальклорны гурт ”Вяргіня“ з поспехам прадставілі ўнікальны песенны фальклор сваёй мясцовасці на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, (26 жніўня 2017 г., Гродзенскі раён), у адкрытым рэгіянальным фестывалі фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цеплыя вечары… ды халодныя ранкі”, (16 верасня 2018 г.), І месца; у рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, (27 ліпеня 2019 г., г.Свіслач).

Фальклорны гурт на абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору ”Панямоння жыватворныя крыніцы“ стаў лаурэатам ІІ ступені ў намінацыі “Аутэнтычны фальклорны гурт”. У адкрытым рэгіянальным фестывалі фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цеплыя вечары… ды халодныя ранкі” атрымалі І месца. На рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, гурт атрымаў ІІІ месца як “Лепшы аўтэнтычны калектыў”.

Народны фальклорны гурт “Вяргіня” з’яўляецца ганаровым госцем на ўсіх раённых фальклорных святах, такіх як: “Матуліна хата песнямі багата”, “Паміж намі, суседзямі” і іншыя.

За 66 гадоў існавання фальклорны гурт ”Вяргіня“ стаў неад’емнай часткай Шчучынскага раёна ў развіцці і захаванні традыцыйнай культуры Беларусі. Гурт з’яўляецца яскравым захавальнікам мясцовых традыцый, аўтэнтычнага мастацтва не толькі песеннага, але і танцавальнага.

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народны аматарскі калектыў”.


 Узорны фальклорны калектыў ”Скарбоначка“

Кіраўнік — Аліхвер Алена Іванаўна 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці

ўзорнага фальклорнага калектыву “Скарбоначка”

аддзела культуры і вольнага часу

“Дэмбраўскі сельскі Дом фальклору”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Фальклорны калектыў “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору – пастаянна дзеючы калектыў аматарскай творчасці, заснаваны ў 1996 годзе. Удзельнікамі калектыва з’яўляюцца 12 юнакоў і дзяўчат аграгарадка Дэмбрава, аб’яднаных любоўю да танцаў і спеваў, якую яны перанялі ад сваіх бацькоў. У 2008 годзе рашэннем Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 82 за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень калектыву прысвоена ганаровае званне “ўзорны”.

Удзельнікі “Скарбоначкі” на працягу больш 20 гадоў праводзяць унікальную актыўную даследчую дзейнасць па вывучэнню і захаванню побытавай танцавальнай культуры беларусаў і, у прыватнасці, сваёй мясцовасці. Юныя этнографы правялі даследванні сярод насельніцтва 20 вёсак Шчучыншчыны, толькі за 2014-2019 гады занатавалі больш, чым за 30 новых твораў (у тым ліку 15 песен і абрадаў).

У мастацкім побыце моладзі знаходзяцца 20 побытавых, абрадавых танцаў з адлюстраваннем рэгіянальных асаблівасцей, такіх як, “Полька-бабачка”, “Падыспань”, “Нарэчанька”, “Лявоніха”, і іншыя, а ўзор танцаў “Лысы”, “Кракавяк” у выкананні “Скарбоначкі” з’яўляецца аўтэнтычным і адрозніваецца ад іншых мясцовасцей Гродзеншчыны і рэспублікі. Можна нават сказаць, што пластычныя элементы і ўзоры народнай харэаграфіі захаваны ў генетычнай памяці ўдзельнікаў.

Візітнай карткай калектыву з’яўляецца побытавы танец “Дэмбраўская кадрыля”. У сакавіку 2019 года танец атрымаў статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Дзякуючы “Скарбоначцы” сёння навучацца кадрылі маюць магчымасць студэнты кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама ўдзельнікі розных фальклорных суполак.

За 2017 – 2019 гады калектыў “Скарбоначка” з поспехам прадстаўляў унікальны танцавальны побыт сваёй мясцовасці на XVIII адкрытым рэгіянальным фестывале – конкурсе дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Хрустальный башмачок”, узнагароджаны дыпломам II ступені (22 красавіка 2017 года, г. Ліда). Атрымаў дыплом II ступені за ўдзел у абласным адкрытым конкурсе побытавых танцаў “Квець у стылі этна” (30 красавіка 2017 года , Аўгустоўскі канал). Узнагароджаны дыпломам III ступені за ўдзел у абласным фестывале – свяце побытавых танцаў “Танцуем па – даўнейшаму” (28 мая 2017 года, аг. Тарнова), дыпломам III ступені за ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” (26 жніўня 2017 года, Аўгустоўскі канал), дыпломам за ўдзел у намінацыі “Беларускі , народны танец” у абласным конкурсе танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” (21 красавіка 2018 года, г. Смаргонь), дыпломамі I і II ступеняў на абласным фестывале – свяце побытавых танцаў “Танцуем па даўнейшаму” (26 мая 2019 года, аг. Дзітва), дыпломам III ступені ў рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы гродзеншчыны” (27 ліпеня 2019 года, г. Свіслач).

Моладзь, выковаючы “Дэмбраўскую кадрылю”, пакарыла сваёй творчай індывідуальнасцю і талентам гледачоў на канцэртнай праграме “Талентаў россып – да свята краіны” (29 чэрвеня 2017 года , г. Гродна), у канцэртнай праграме “Паміж намі, суседзямі” (25 чэрвеня 2017 года, аг. Індура).

Калектыў з’яўляецца ганаровым госцем на ўсіх раённых фальклорных святах.

Зацікаўленасць моладзі творчым пошукам з’яўляецца галоўным рухавіком існавання і развіцця калектыву “Скарбоначка”. Самабытнасць і непаўторнасць абліччу надае кожны яго ўдзельнік, уносячы сваю фарбу, сваё разуменне твору. За апошні год калектыў абнавіўся новымі ўдзельнікамі, такім чынам, выконвае стратэгічна значную задачу па амаладжэнні носьбітаў аўтэнтычнага фальклору, павелічэнні іх колькасці.

Больш чым за 20 гадоў існавання фальклорны калектыў “Скарбоначка” стаў яскравым захавальнікам мясцовых традыцый, а вывучаць, захоўваць і падтрымліваць народнае мастацтва, як неад’емную частку сапраўднага мастацтва, “компас” чалавечнасці і прыгажосці, з пашанай ставіцца да людзей. Працягваючых гэту справу, пераймаць іх вопыт, каб ніша чарадзейнага мастацтва ніколі не абарвалася, наогул лічыць сваім абавязкам. Дэвіз калектыва: “Традыцыйная культура – гэта стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”.

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “узорны аматарскі калектыў”.


 Народны драматычны тэатр аддзела культуры і вольнага часу “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчаці”

Кіраўнік — Мадаян Марына Станіславаўна

 

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці народнага драматычнага тэатра
аддзела культуры і вольнага часу
“Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Драматычны гурток пры Астрынскім ГДК пачаў дзейнічаць ў 1948 годзе, а ў 1968 годзе адбылася першая проба пастаноўкі, якая завяршылася спектаклем па пьесе У. Галубка “Ганка”.

У 1973 годзе за спектакль па пьесе А.Макаенка “Трыбунал”, калектыў атрымаў званне “народны”. З таго часу тэатр стаў на пазіцыі захавання і развіцця лепшых традыцый беларускага народнага тэатра, выкарыстоўваючы здабыткі рэалістычнага мастацтва школы Станіслаўскага. З’явілася больш магчымасцей ў рэалізацыі патрэбы ў самавыяўленні калектыву свайго творчага патэнціала — прагі да тэатральнай творчасці. І да гэтага часу калектыў беражліва захоўвае скіраванасць на народнасць, на самабытны каларыт трапкага беларускага слова, чэрпае сілы з жыватворнай крыніцы фальклору, ажыўляюць пастаноўкі шматлікія беларускія песні і мелодыі, сакавіты гумар, народны стыль упрыгожвае афармленне. Тэатр ставіць сваей задачай-складанне абставін для рэалізацыі ўдзельнікаў у тэатральнай дзейнасці, развіцце навыкаў для натуральнага існавання на сцэне, ажыццяўленне драматычнага твора выкарыстоўваючы творчыя і матэрыальныя магчымасці, каб ён выглядаў цэльна і гарманічна.

Для многіх удзельнікаў народны тэатр стаў месцам пошуку свайго “я”, гэта больш чым захапленне, яны назаўседы звязалі свае жыцце з тэатрам, хто стаў працаваць у культуры, а некаторыя сталі займацца тэатрам прафессійна.

У рэпертуары народнага драматычнага тэатра большасць маюць пьесы классікаў беларускай драматургіі-Я.Купалы, У.Галубка, М.Чарота, М.Каганца, А.Макаенка, А.Дударава, І.Шамякіна і многіх іншых беларускіх аўтараў. Таксама адбыліся пастаноўкі і классікаў рускай літаратуры М.Астроўскага, А.Чэхава.

У апошнія тры гады творчая дзейнасць тэатра была накіравана на ўдзел у мерапрыемствах, якія ладзіў Дом культуры і тэатральнай творчасці, Астрынская бібліятэка, Астрынская СШ, прысвечаныя году культуры і году малой радзімы. Неаднаразова паказы спектакля “Збянтэжаны Саўка” адбываліся ў г.п. Астрына і г.Шчучыне. З лялечным спектаклем “Целебная травка” тэатр гастраляваў па садках г.Шчучына, аг.Ляшчанка, г.п. Астрыны. Выступаў для маленькіх астрынскіх гледачоў.

Астрынскі народны драматычны тэатр перажывае ў данны перыяд аднаўленне. У калектыў прыходзяць маладыя, амбіцыйныя людзі, якія шчыра хочуць дакрануцца да  тайны сцэнічнага мастацтва. Калектыў тэатра галоўнай сваёй мэтай лічыць увасабляць на на сцэне беларускую класіку, данесці да гледача ў новых абставінах любоў да Радзімы, да маці, да каханага чалавека.

Тэатралізаванае прадстаўленне “Астрынскі падворак” на “Пакроўскім кірмашы” у г.Шчучыне заўседы выклікала зацікаўленнасць гледачоў. Лялечны спектакль “Навагодні церамок” складзены паводле народных казак, з элементамі інтэрактыўнай гульні, не пакідаў абыякавым ніводнага, нават самага маленькага гледача. Тэатралізаваны канцэрт “Заквітнела салютамі Перамога” заставіў гледачоў дакрануцца да тэмы подзвігу нашага народа, да тэмы памяці і ўдзячнасці нашым ветэранам. Фальклорныя вячоркі “Спявай душа” адлюстравалі непаўторныя жарты, песні, прыпеўкі, прымаўкі і прыслоў’і, якія сустракаюцца толькі ў нашай мясцовасці. Тэатралізаваная гульневая праграма “Масленка” была падрыхтавана такім чынам, каб з ею можна было выступаць на любой пляцоўцы, для любой аўдыторыі.

Новы праект “Байка запрашае” тэатр плануе зрабіць традыцыйным, каб знаёміць гледачоў не толькі з творчасццю нашых класікаў, але і з маладымі аўтарамі трапнага літаратурнага слова.

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народны аматарскі калектыў”.


Узорная тэатральная студыя «Обыкновенное чудо” 

кіраўнік — Лукіна Наталля Аляксандраўна

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці ўзорнай тэатральнай студыі
“Обыкновенное чудо” аддзела культуры і вольнага часу
“Астрынскі дом культуры і тэатральнай творчасці”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

        Узорная тэатральная студыя “Обыкновенное чудо”заснавана ў 2013 годзе. Рэжысёр студыі – Лукіна Наталья Аляксандраўна, загадчыкі пастаноўчай часткі – Чэрныш Вераніка Віктараўна і Манкевіч Ала Рыгораўна.

Асноўнай мэтай дзейнасці студыі з’яўляецца выяўленне творчых і таленавітых дзяцей, стварэнне творчай мастацкай прасторы, якая спрыяе актывізацыі эстэтычных перажыванняў, эмацыйнага ўяўлення, ўсведамленню ўдзельнікамі сваёй індывідуальнасці і ўменню канструктыўна ўзаемадзейнічаць з акружаючым мірам.

Асноўнымі накірункамі ў творчай працы калектыва з’яўлеецца вывучэнне навыкаў акцёрскай прафесіі: сцэнічнай мове і сцэнічным рухам, тэхніцы нанясення тэатральнага грыму; выступленню перад гледачом, абмеркаваннію спектакляў. Узорная тэатральная студыя “Обыкновенное чудо” — з’яўляецца актыўнай формай аматарскай творчасці дзяцей, дзе адзінства тэатральнай этыкі і эстэтычнага выхавання мае важнае значэнне і стварае ўмовы для шматбаковага развіцця дзяцей. Заняткі ў калектыве вучаць спазнаваць чалавека, быць чулым, уважлівым, бачыць сэнс дзеяння, развіваюць здольнасці да пераўвасаблення.

Вялікая ўвага надаецца раскрыццю ўнутранага свету дзіцяці, развіццю яго творчага патэнцыялу. Студыйцы займаюцца эцюдамі, гульнямі і практыкаваннямі для развіцця думкі, правільнай артыкуляцыяй, выразнай дыкцыяй, логікай, харэаграфічнай пластыкай. Кіраўнік стварае такія ўмовы, каб дзеці маглі імправізаваць, тварыць, камфортна сябе адчуваць і заўсёды быць ў пошуку новага, цікавага і незвычайнага.

Дзякуючы сумесным намаганням рэжыссёра і загадчыку пастаноўчай часткі, у калектыве ў цяперашні час створаны сапраўдны, вясёлы, бадзёры, творчы калектыў, у якім студыйцы могуць весці пазітывную ўнутранаю размову аб самім сабе, разумець якімі якасцямі валодае асоба, а якімі хацела б валодаць. Ёсць у калектыве свае сольныя выканаўцы, якія з задавальненнем выконваюць гарэзлівыя прыпеўкі, жартоўныя і лірічныя песні. Удзельнікі студыі з вялікім задавальненней прымаюць удзел ва усіх мерапрыемствах, правадзімых у г.п. Астрына, з адмысловым натхненнем выступаюць са спектаклямі і гульнёвымі праграмамі перад вучнямі школ Шчучынскага раёна.

Адным з важных момантаў у рабоце з’яўляецца падбор рэпертуару. Улічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей, узровеньіх падрыхтоўцы, індывідуальныя магчымасці. У рэпертуары: В. Сінакевіч — спектакль “Дикий», Л. Усцінава — спектакль “Девочка и ворона”, тэатральна — музычная пастаноўка “Калыбельная для фронта” па творах ваенных пісменнікаў, спектакль “Однажды в сказке или сказание о Белоснежке” па матывам казак Братаў Грымм, тэатралізаваная гульнёвая праграма “Сказочное лето”, навагодняе тэатральнае прадстаўленне “Снежная сказка”, фальклорна – гульнёвая праграма “Вясёлкавы карагод”.

На занятках паспяхова ўвасабляюцца псіхалагічныя метады “Сказкатэрапіі”. Студыйцы з задавальненнем удзельнічаюць у лялечных спектаклях: “Целебная траўка” Т Караманенка, Л. Пеньеўская, “Навагодні церамок” Ніны Апарынай.

Лукіна Наталья Аляксандраўна разам з  Чэрныш Веранікай Мікалаеўнай ствараюць вакальна — танцавальныя нумары, стараюцца зрабіць іх цікавымі і неардынарнымі.

Кіраўнікі самі распрацоўваюць і мадэліруюць сцэнічныя касцюмы ў адпаведнасці з мастацкім вобразам тых твораў, якія выконваюць іх вучні. Усе разам працуюць над стварэннем рэквізіту да пастановак, афармленнем дэкарацый.

Так, на працягу апошніх гадоў дзеці ўдзельнічалі ў традыцыйных школьных, пасялковых, раённых канцэртах, конкурсах. За 2014-2019 гады ўдзельнікі тэатральнай студыі “Обыкновенное чудо” прадстаўлялі сваю творчую дзейнасць у найбольш значных мерапрыемствах: ранішніку “Прыгоды пад Новы год”, тэатралізаваным прадстаўленні “Навагоднія пацехі”, тэатралізавана – музычнай праграме да Дня імянінніка “Здравствуй, Карлсон!”,інсцэніроўках: “Вайна і мір”, “Школьная дыскатэка”, тэатральна — музычнай пастаноўцы: “Колыбельная для фронта”.

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “узорны аматарскі калектыў”.


Народны паэтычны тэатр “Волат”

кіраўнік — Шандроха Ірына Станіславаўна

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці народнага паэтычнага тэатра “Волат”

аддзела культуры і вольнага часу

“Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці”

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Паэтычны тэатр “Волат” быў створаны ў 1982 годзе Мікалаем Валер’янавічам Прыемка, выпускніком Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута. У 1986 годзе за пастаноўку “Жаўрук” па творчасці В.Таўлая калектыў атрымаў званне “народны”. Творчасць калектыва накіравана на ўвасабленне лепшых паэтычных твораў нашай беларускай нацыянальнай культуры, так і сусветнай паэзіі, якія з’яўляюцца крыніцай мастацкай вобразнасці, глыбокай думкі, шчырасці пачуццяў, якія здольны глыбока запасці ў душу і сэрца ўдзельнікаў, а праз іх і гледача, дапамогуць раскрыць хараство і багацце чалавечай душы.

Адраджэнне нашых беларускіх абрадаў на аснове традыцый нашай мясцовасці, развіцце здольнасцей і навыкаў, лепшых чалавечых якасцей, рэалізацыя захаплення акцёрскім майстэрствам і паэзіяй — галоўная мэта тэатра. Творчымі намаганнямі калектыву з’яўляецца стварэнне неабходных абставін, якія дапамаглі б творчаму чалавеку раскрыцца, накіраваць энергію на стымуляцыю максімальнай выразнасці індывідуальнасці. Узрост удзельнікаў тэатра ад старэйшых школьнікаў і да пенсіянераў, па патрэбе творчай задумкі да ўдзелу прылучаюцца і малодшыя школьнікі.

У апошнія тры гады творчая дзейнасць была накіравана на ўдзел у мерапрыемствах, якія ладзіў Астрынскі ДК і ТТ, Астрынская СШ, Астрынская бібліятэка, мерапрыемствы Шчучынскага раёнага цэнтра культуры і народнай творчасці, мерапрыемствах раёна. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Дзіўны свет зберагла Перамога народная” паводле твораў беларускіх паэтаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, выкарыстоўвалася ў шматлікіх мерапрыемствах і канцэртных праграмах, на яе аснове ажыццявілася літаратурна-музычная кампазіцыя, якая была паказана ля помніка Салдату ў г.Шчучыне.

Літаратурна-музычную кампазіцыю “Песня сэрца” паводле твораў А.С.Пашкевіч (Цеткі), прысвечаную 140 — годдзю з дня нараджэння, таксама выкарыстоўваюць на мерапрыемствах, брэндавым свяце Паэзіі, у тэатралізаванай экскурсіі ў музеі А.С. Пашкевіч (Цёткі) “Жыве яе ліра на нова”.

         Літаратурна-музычную кампазіцыю “Жыве наша памяць аб вас” паказалі на Свяце, прысвечаным 500-годдзю горада Шчучына, і на Дне Ведаў ў Астрынскай СШ.

Урыўкі з літаратурна-музычнай кампазіцыі па паэме Л.Геніюш “Куфар” паказалі на літаратурна-музычным вечары “Скарбы чароўнага куфра”.

Падрыхтавалі літаратурна-музычны вечар “Хочаш быць шчаслівым-будзь!”, дзе былі паказаны інсцэніроўкі пра шчасце, лёс, выбар шляхоў чалавека.

Сюжэтна-гульневая праграма ”Калядныя пацехі”, калядны абрад, вялікодны абрад, абрад “Гуканне вясны”, створаны на аснове традыцый нашай мясцовасці.

Тэатрам падрыхтаваны юбілейныя вечары Н.Лукіной і М.Мадаян з элементамі тэатралізацыі, фотавыстава “Па старонках народных тэатраў”, тэатральныя сустрэчы да Дня тэатра, тэатралізаваныя канцэрты і мітынгі. Рыхтаваліся сюжэтна-тэатралізаваныя праграмы для сельскагаспадарчага конкурсу-праекту “Уладар сяла”. Сям’я Янковіч стала дыпламантам 2 ступені на рэспубліканскім этапе ў г.Ракаве.

Дар’я Разуева стала дыпламантам абласнога конкурсу размоўнага жанру з вершам Г.Каспер “Кроўнае”.

Народны паэтычны тэатр “Волат” у 2019 годзе працаваў над кампазіцыяй паводле каравайнага абраду “А ў нас каравай падышоў”.

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “народны аматарскі калектыў”.

 


Дзіцячы ўзорны тэатр «Крок у неба»

ІНФАРМАЦЫЯ

аб творчай дзейнасці дзіцячага ўзорнага тэатра «Крок у неба»

аддзела культуры і вольнага часу

«Навадворскі Дом культуры»

дзяржаўнай установы культуры

“Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

З 1994 года пры Навадворскім цэнтральным доме культуры працаваў дзіцячы драматычны гурток, пастаноўкамі якога з’яўляліся міні-п’есы, інсцэніроўкі па казках беларускіх і замежных аўтараў. 30 кастрычніка 1997 года дзіцячаму тэатральнаму калектыву было прысвоена званне «узорны» за пастаноўку дзіцячага спектакля «Стражнік Гам» В. Вольскага, рэжысёрам якога з’яўлялася А. Атарык.

З 2014 года рэжысёрам узорнага аматарскага калектыва дзіцячага драматычнага тэатра «Крок у неба» з’яўляецца Сімановіч С.В.

Асноўнай мэтай дзейнасці тэатральнага калектыва з’яўляецца выяўленне таленавітых дзяцей, стварэнне ўмоў для развіцця іх здольнасцей. На занятках выхаванцы і настаўнікі цесна супрацоўнічаюць. Вялікая ўвага надаецца развіццю і ўдасканальванню творчай здольнасці дзяцей сродкамі тэатральнага мастацтва. Выхаванцы займаюцца мастацкім чытанне, сольнымі спевамі, харэаграфіяй. Рэжысёр стварае ўмовы, каб дзеці маглі развіваць творчую самастойнасць у стварэнні мастацкага вобраза, выкарыстоўваючы гульнявыя, песенныя, танцавальныя імправізацыі, вучыць дзейнасці на сцэнічнай пляцоўцы.

Адным з важных момантаў у рабоце з’яўляецца падбор рэпертуару. Улічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей, узровень іх падрыхтоўкі, індывідуальныя магчымасці. Рэпертуар складаецца з твораў беларускіх, рускіх і замежных аўтараў (М. Бартэнеў, Е. Курляндцкага, В. Вольскага і іншых), а таксама на матывы народных казак.

Разам з загадчыкам пастановачнай часткі тэатра М. А. Бялоцкай удзельнікі тэатра распрацоўваюць і мадэліруюць сцэнічныя касцюмы, вырабляюць дэкарацыі да спектакляў, займаюцца мастацкім афармленнем сцэны.

Калектыў з’яўляюцца ўдзельнікам розных мерапрыемстваў: канцэртаў, святаў, абрадаў, прадстаўленняў, гульнёвых і забаўляльных праграм, якія праводзяццаў аграгарадках, школах, аздараўленчых лагерах. Так, на працягу апошніх трох гадоў тэатральны калектыў з сваімі пастаноўкамі выступаў у многіх школах, дзіцячых садках раёна, у Астрынскай гарадской бальніцы з навагоднім прадстаўленнем «Баба Яга против», а таксама прымаў удзел у святах «Купалле», брэндавым мерапрыемстве «Навадворскі фэст», «Свята вёскі», абрадах «Калядкі», «Валачобнікі».

На працягу 2018 года тэатр працаваў над міні-п’есамі і інсцэніроўкамі прысвечаным пэўным датам: Дзень ведаў, Дзень маці, Дзень сталага чалавека, Новы год і іншыя. Былі падрыхтаваны і праведзены ў час летніх канікул сюжэтна-гульнёвая праграма «На необитаемом острове» (рэжысёр С. Сімановіч), з якой калектыў удзельнічаў на свяце кветак у г. п. Жалудок і забаўляльнай праграме «Прощай, лето!» у г. Шчучыне, а таксама ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Касмадром» і сярэдней школе аграгарадка Першамайск. Навагодняе прадстаўленне  «Баба Яга против» (рэжысёр С. Сімановіч), з задавальненнем паглядзелі дзеці работнікаў Астрынскай гарадской бальніцы, а таксама дзеці вёсак Кобраўцы і Лычкаўцы.

У 2019 годзе тэатр працягваў працаваць над тэатралізаванымі прадстаўленнямі да святаў і абрадаў. Да свята 8-га Сакавіка тэатр падрыхтаваў і паказаў тэатралізаванае прадстаўленне «Хочу быть Золушкой» (аўт. И. Максимова), якое з задавальненнем паглядзелі вучні Астрынскай сярэдняй школы і Навадворскай сярэдняй школы. Тэатралізаванае прадстаўленне «Купальскім вечарком» прыйшлося да спадобы гледачам аграгарадка Новы Двор і Першамайск, Ражанка і Руткевічы. Разам з дарослым драматычным гуртком, дзіцячы тэатр прымаў удзел у абрадах «Калядкі» і «Валачобнікі». Са спектаклем «Шуба для Ежа» па матывах народных казак у 2016 годзе  было пацверджана званне «узорны». Адначасова працягваецца работа над інсцэніроўкамі да канцэртных праграм і падрыхтаваны сюжэтна-гульнёвыя праграмы «Не будь Букой» і «Азбука Берагошы», з якімі калектыў тэатра выступаў на сцэнах дамоў культуры, школах і прышкольных аздараўленчых лагерах раёна.

У сакавіку 2017 года ўзорны калектыў «Крок у неба» прыняў удзел у абласным фестывалі «Слонімскія цудадзействы» і атрымаў дыплом за лепшае музычнае афармленне.

У 2018 годзе тэатральны калектыў працаваў над рок-аперэтай «Колобок», прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праводзімых Навадворскім Домам культуры. С пачатку 2019 года працуе над п’есай «Здравствуйте» (аўт. М. Барценеў), з якой плануецца пацвердзіць званне «узорны».

Пастановай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абластнога выканачаўчага камітэта ад 17.03.2019 года № 17 за дасягнутыя поспехі ў развіці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць пацверджана найменне “узорны аматарскі калектыў”.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники