Нематериальное культурное наследие


 

“Дэмбраўская кадрыля”  

Спецыфіка народнай танцавальнай традыцыі кожнага рэгіёна мае непаўторную асаблівасць, якая праяўляецца ў разнастайнасці форм бытавання ў абрадавай практыцы і народным побыце, спосабаў іх праяўлення і багацці варыянтаў. Гэта ў цэлым уласціва і народнай танцавальнай культуры Шчучыншчыны.
На тэрыторыі Шчучынскага раёна вялікую папулярнасць атрымаў танец «Дэмбраўская кадрыля», які быў адноўлены ў 1972 годзе мясцовымі жыхарамі аг. Дэмбрава і ўяўляе сабой узор культурнай самабытнасці дадзенага рэгіёну. Выконваецца на 6 пар. У кадрылі калены ідуць без перапынку і іх аб’яў. Асобныя фігуры выконваюцца тройкамі. Для кадрылі характэрна хуткая змена разнастайных фігур і малюнкаў (лінія ручаёк, калона), а таксама розныя пераходы, змена партнёраў, абход адзін аднаго, парамі і інш. Сёння кадрыля выконваецца ўдзельнікамі ўзорнага фальклорнага калектыва “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фольклору.
Вядзецца актыўная праца па зборы неабходнай інфармацыі для вылучэння мясцовага танцавальнага стыля “Дэмбраўская кадрыля” на наданне статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. У жніўні 2016 года Дэмбраўскі сельскі Дом фальклору наведаў вядучы беларускі этнахарэолаг, педагог, рэжысёр Мікалай Аляксеевіч Козенка. Быў запісаны матэрыял і складзена экспертнае заключэнне на танец. Пасля збору ўсіх неабходных матэрыялаў нематэрыяльны элемент будзе накіраваны ў Міністэрства культуры для разгляду на ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцеў.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники