Сення ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі майстроў народнай творчасці і мастакоў Шчучынскага раёна “Таленты Шчучынскай зямлі”.

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ
Сення ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі майстроў народнай творчасці і мастакоў Шчучынскага раёна “Таленты Шчучынскай зямлі”.
Кошыкі з лазы для трапезы на Вялікдзень…
Iльняныя «у арнамент» строі, модныя ўлетку…
Гліняныя гарлачыкі, у якіх не кісне малако…
«Залатыя” вырабы з саломкі — сёння гэтае старадаўняе рамяство рупліва адраджаюць майстры Шчычыншчыны, узнімаючы іх на значную вяршыню майстэрства. Белаузорычтыя ручнікі, якія вызначаюцца тонкасцю і ажурнасцю — гэта таксама адметная лакальная з’ява Шчучыншчыны, ткацтва і не толькі.
Каля 170 экспанатаў 20 майстроў народнай творчасці прадстаўлены на выстаўцы.
Шчучынская зямля славіцца таленавітымі людзьмі, якія шчыра і адказна захоўваюць усім вядомую Дэмбраўскую кадрылю, што танчыць не адно пакаленне мясцовых жыхароў, спяваюць пяшчотныя душэўныя народныя песні.
Усе прысутныя адчулі замілаванне, пяшчоту, і святочны ўзнеслы настрой ад спеваў галоўных захавальніц традыцыйнай культуры Шчучыншчыны — народнага фальклорнага гурта “Вяргіня” і аматарскага аб’яднання “Весялуха” Ракавіцкага Дома культуры.
Падчас святочнага адкрыцця выстаўкi носьбіты беларускай спадчыны – майстры Вольга Роліч і Таццяна Лебядзевіч – з усімі жадаючымі падзяліліся сакрэтамі рамяства саломапляцення і ткацтва паясоў на дошчачках, а Міхаіл Чарнадзедаў прадэманстраваў выраб драўляных музычных інструментаў.
Выстаўка будзе доўжыцца да сярэдзіны лістапада!

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники