2022 — ЛУЧШЕЕ

Главные события 2022 года Гродненской области

Главные события 2022 года Щучинского района

Главные события 2021 года Щучинский РЦКиНТ 

Міністр культуры апладзіраваў нашай “Скарбоначцы”

21 лістапада 2022, г. Мінск

У Мінску праходзіў міжнародны навукова-практычны семінар “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў”.

Прадстаўнікі з Арменіі, Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызтана і іншых краін дзяліліся ўнікальным вопытам сваіх дзяржаў, уносілі прапановы па пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы захавання і развіцця духоўнай народнай спадчыны.

Напрыканцы першага дня міжнароднага семінара адбыўся вялікі канцэрт “Традыцыі пераемнікі”. На вялікай сцэне спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва выступалі самабытныя калектывы з удзелам носьбітаў і захавальнікаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Нашу Гродзенскую вобласць прадстаўляў узорны фальклорны калектыў ”Скарбоначка” Дэмбраўскага Дома фальклора. Гэта трэба было бачыць, як дружна апладзіравала зала нашым танцавальным парам, што лёгка і грацыёзна выконвалі знакамітую “Дэмбраўскую кадрылю”. Пры гэтым не шкадаваў далоняў і добрых эмоцый наш зямляк – міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч.

Нагадаем, у 2019 годзе гэтаму аўтэнтычнаму танцу, адроджанаму ў Дэмбраве, быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльна-культурнай спадчыны. Юныя артысты і іх кіраўнік Алена Аліхвер вельмі хваляваліся, выступаючы на міжнароднай пляцоўцы ў Мінску, дзе на суд не проста гледачоў, а вядучых экспертаў краін СНД, прадстаўнікоў навукова-даследчых арганізацый, устаноў культуры і адукацыі васьмі дзяржаў былі вынесены аўтэнтычныя ўзоры творчасці – у тым ліку з іх роднага Дэмбрава. Але поспех быў неаспрэчны, а з ім і ўпэўненасць, што “Скарбоначка” захоўвае ў сабе сапраўдныя нацыянальныя скарбы.

 

 

Шчучынскія хлебаробы прынялі ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2022”

1 кастрычніка  2022, г. Вялікая Бераставіца

Свята пачалося з урачыстага шэсця хлебаробаў. Наш раён па вытворчых паказчыках, дасягнутых падчас жніва, заняў трэцяе месца сярод раёнаў Гродзеншчыны.

Усе жадаючыя маглі пачаставацца традыцыйнымі стравамі беларускай нацыянальнай кухні, наведаць розныя выставы і імпрэзы, паглядзець на спартыўныя спаборніцтвы і водна-піратэхнічнае шоу.


На центральной площади Щучина жители города и района вместе отметили Праздник города и День народного единства

16-17 сентября  2022, г. Щучин

На празднике было всё:  награждение лучших людей города, праздник букваря, концертная программа,  аттракционы и торговые палатки, выступление минской группы «Дрозды», дискотека с лучшими ди-джеями Гродненщины и, в завершение, яркий салют.


Ярка, крэатыўна, на адным дыханні прайшоў у Жалудку XV фестываль кветак

14 августа 2022, г.п. Жалудок

Мерапрыемства было прысвечана Году гістарычнай памяці. На фестываль прыехалі майстры са сваімі паробкамі, аматары-кветкаводы з прыгожымі раслінамі, фермеры з уласнай прадукцыяй і многія іншыя. Падчас свята свае музычныя нумары дарылі гасцям выхаванцы Шчучынскга ПТДіМ, дзіцячага садка №4 г. Шчучына, Жалудоцкага ДК, а таксама самадзейныя артысты з Васілішак, Жалудка і Шчучына.

 

Яскравае фальклорнае свята “Паміж намі, суседзямі” сабрала ў аграгарадку Дэмбрава шмат гасцей

10 ліпеня 2022, аг. Дэмбрава

Брэндавае мерапрыемства “Паміж намі, суседзямі” ў аграгарадку Дэмбрава сабрала шмат гасцей ад малога да вялікага. Вось ужо некалькі гадоў дэмбаўская зямля шчыра вітае аматараў беларускай народнай творчасці на свяце фальклору, якое абуджае пачуццё прыгажосці і далучае да нашай культурнай спадчыны.

Кожны калектыў падрыхтаваў некалькі нумароў беларускага фальклору, свой непаўторны падворак і аўтэнтычную местачковую гульню. Мілагучныя песні, якія былі напоўнены самабытнымі, чароўнымі гукамі роднай мовы і народнымі мелодыямі, гучалі не толькі на сцэне. Іх спявалі ўсе прысутныя. Спачатку калектывы прадэманстравалі свае вакальныя нумары, затым конкурсная праграма прадоўжылася на самабытных падворках.

Затым кожны сельсавет прадставіў сваю гульнёва-сюжэтную праграму. “Гарачая бульба”, “Фанты”, “Ручаёк” і шмат іншых гульняў далучылі прысутных да цудоўнай атмасферы свята. Удзельнічалі ўсе – і дарослыя, і дзеці. Заключным этапам для ўдзельнікаў фальклорнага мерапрыемства  стала конкурсная праграма побытавых танцаў. Па дзве пары ад кожнага сельсавета станцавалі чатыры танцы — кракавяк, “Лявоніху”, “Лысага” і “Польку мясцовую”.


Конкурс «Мисс Золушка-2022» собрал самых красивых, талантливых и смелых девочек на сцене РЦКиНТ

5 июня 2022, районный центр культуры

В конкурсе «Мисс Золушка-2022» приняли участие девочки 6-10 лет. Получить заветную корону удалось Ярославе Ермак, учащейся 4 «А» класса СШ№1 г. Щучина.

Участницам предстояло пройти 4 конкурсных этапа: «Визитная карточка», «Я дзяўчынка — беларусачка», «Мой звёздный час» и «Сказочный наряд». Поддержать девочек в этот волнительный день пришли родители, педагоги, одноклассники и просто друзья.

Яркое увлекательное музыкальное действо, эффектные костюмы и запоминающиеся образы,— всю эту грандиозную режиссерскую работу осуществили работники РЦКиНТ совместно с родителями и конкурсантками. Замечательно исполнили свои музыкальные номера юные артисты Дворца творчества детей и молодежи. Зрелищность этому сказочному конкурсу придали красочные декорации и эффектное свето и звукооформление.

 


Традиционное открытие городского фонтана состоялось 1 мая в Щучине

1 мая 2022, городской парк

Праздничное настроение горожанам подарили: щучинская детская школа искусств, концерт солистов районного центра культуры и народного творчества «Майский вечер у фонтана», поэтическая встреча «На роднай хвалі», а так же музыканты-любители. Ну, а детишки от души смогли повеселиться на аттракционах, игровых площадках и побаловать себя вкусными угощениями. Завершился вечер яркими красками фестиваля ColorFest .


В районном центре культуры и народного творчества прошёл праздничный концерт, посвящённый Дню единения народов Беларуси и России

1 апреля 2022, РЦКиНТ

Участников праздника приветствовал председатель Щучинского районного исполнительного комитета Алексей Садовский. К участникам мероприятия обратился с речью ветеран вооруженных сил, подполковник запаса Виктор Анашкин. Кульминацией праздника стал торжественный концерт с участием артистов районного центра культуры и народного творчества. На сцене с музыкальными поздравлениями выступили Валентина Маркевич, Анастасии Тарас, Алёна Касатова, Мария Милевская, Евгений Мойсей, Дмитрий Панов, Дмитрий Поварго, Юрий Борисевич и квартет «Новый романс».


На плошчы Свабоды ў Шчучыне прайшло традыцыйнае беларускае народнае свята Масленіца.

6 сакавіка 2022, пл. Свабоды

Правесці зіму і гукаць вясну прышлі шматлікія гараджане і госці райцэнтра. З самага ранку па наваколлі луналі беларускія народныя песні. Карабейнікі прапаноўвалі ўсім жадаючым прыняць удзел у латарэі і выйграць смачныя прызы ад Шчучынскага філіяла ААТ “Малочны Мір”.

На святочных падворках чаго толькі не было: гарачыя бліны і іншая выпечка, духмяныя шашлыкі, калбасныя вырабы, мёд, дамашняе сала, варэнне і саленні, квас і чай… Гаспадыні ў нацыянальных касцюмах з цёплай усмешкай віталі ўдзельнікаў свята і частавалі рознымі прысмакамі і стравамі, прыгатаванымі на Масленіцу.

У горадзе майстроў таксама было ажыўлена. Тут можна было набыць работы народных умельцаў.

Для маленькіх удзельнікаў свята працавалі атракцыёны і гульнявыя пляцоўкі. Самыя смелыя і вынослівыя імкнуліся пакарыць высачэзны драўляны слуп, на вяршыні якога пераможцу чакаў прыз.

На сцэне ладзілася тэатралізаваная імпрэза. У госці да шчучынцаў завіталі Зіма і Вясна. Гучала шмат песень і жартаў, таму настрой ва ўсіх быў выдатны. Шчучынцы пускаліся ў пляс і вадзілі веснавыя карагоды. Кульмінацыяй свята стала традыцыйнае спальванне пудзіла.


У дзень нараджэння нашага славутага земляка Чеслава Немэна адбылася творчая сустрэча у Стара — Всілішкаўскім клубе -музеі

16 лютага 2022, в. Старыя Васілішкі

 Навучэнцы УА «Шчучынскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» ўсклалі кветкі ля памятнай дошкі пры ўваходзе ў клуб-музей. Юнакі з зацікаўленнасю ўспрымалі паказ музычных кліпаў Ч.Немэна, слухалі патэфон і гісторыю станаўлення музыканта, кампазітара і выканаўцы, ласаваліся сухафруктамі з сада Ч.Немэна.

Як сустракалі стары Новы год шчучынцы, сабраўшыся ў кінатэатры на рэтра-вечарыну “Навагоднія агні збіраюць сяброў”

13 студзеня 2022, Шчучын

Творчая каманда РЦКіНТ падрыхтавала цудоўную праграму, прадумаўшы ўсё да дробязі: ад прыгожага афармлення столікаў з хваінкамі да дэманстрацыі фрагментаў любімых навагодніх кінастужак.

На сустрэчу з сябрамі ў “шчодры вечар” прыйшлі не толькі завадчане, але і прадстаўнікі будаўнічай галіны, педагогі, падзвіжнікі турызму, творчая інтэлігенцыя… Свае лепшыя песні ім дарылі ў гэты вечар Дзмітрый Паноў і Дзмітрый Паварга, Валянціна Маркевіч і Дар’я Бочка.

Не абышлося без карагодаў з Дзедам Марозам і Снягурачкай, каляднай варажбы, цукерак з прадказаннямі і навагодніх пачастункаў, а яшчэ — аптымістычных прагнозаў на год прадстаячы.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники