Ярка, крэатыўна, на адным дыханні прайшоў у Жалудку XV фестываль кветак

Мерапрыемства было прысвечана Году гістарычнай памяці.  На фестываль прыехалі майстры са сваімі паробкамі, аматары-кветкаводы з прыгожымі раслінамі, фермеры з уласнай прадукцыяй і многія іншыя. У конкурсе на лепшы кветнік Шчучыншчыны сярод грамадзян сталага ўзросту пераможцамі сталі жыхары аг. Васілішкі Тарэса Станіславаўна і Леанард Адамавіч Бярдоўскія, другое месца ў Валянціны Станіславаўны і Канстанціна Людвікавіча Шафарэвічаў – жыхароў ст. Ражанака, а трэцяе заняла Галіна Іванаўна Танкевіч – жыхарка аг. Каменка.

У конкурсе касцюмаў першае месца атрымаў касцюм, створаны Шчучынскім палацам творчасці дзяцей і моладзі, другое – касцюм Жалудоцкага дома культуры, а трэцяе – касцюм Орлеўскага дз/с-СШ.

У конкурсе на самы прыгожы кветкавы вяночак перамог вянок Скрыбаўскага дз/с-СШ, на другім месцы – вянок Дэмбраўскага сельвыканкама, а на трэцім – вянок ясляў-сада №7 г. Шчучына.

Узнагароды за лепшы букет атрымалі Каменскі сельвыканкам, яслі-сад №4 г. Шчучына і гімназія г. Шчучына, за лепшую кветкавую кампазіцыю – Жалудоцкі агракомплекс, яслі-сад г.п. Жалудка, Жалудоцкі ўчастак Шчучынскага РУП ЖКГ. У намінацыі «Запрашаем да стала гасцей» ўзнагароджаны Лядскі сельвыканкам, Васілішкаўскі сельвыканкам і Першамайскі сельвыканкам, а ў намінацыі «Святкуем спас» за лепшы пірог з яблыкамі і квас – Жалудоцкі дом культуры, Каменскі сельвыканкам і Орлеўскі сельвыканкам.

Падчас фестывалю былі ўзнагароджаны і пераможцы конкурсаў саламяных скульптур «Казкі нашага дзяцінства» і народных майстроў «За здаровы лад жыцця». Лепшымі саламянымі скульптурамі прызнаны творы Жалудоцкага агракомплексу, ААТ «Шчучынаграпрадукт» і Васілішкаўскага сельвыканкама, а лепшымі майстрамі ганарацца ў Жалудоцкім агракомплексе, у Шчучынскім і Першамайскім сельсаветах.

Падчас свята свае музычныя нумары дарылі гасцям выхаванцы Шчучынскга ПТДіМ, дзіцячага садка №4 г. Шчучына, Жалудоцкага ДК, а таксама самадзейныя артысты з Васілішак, Жалудка і Шчучына.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники