9-10 жніўня на Шчучыншчыне адзначылі свята ў гонар Цудатворнай іконы Божай Маці

 У аг. Ракавічы адбылося прыгожае вячэрняе набажэнства і акафіст.  Настаяцель храма Ражства Прасвятой Багародзіцы іерэй Дзмітрый Галамбоўскі запрасіў усіх на святочны канцэрт, дзе сам выступіў у ролі вядучага праграмы, цікава расказаў гісторыю з’яўлення ў Ракавічах цудатворнай іконы Божай Маці Ракавіцкай, пра тыя цуды, на якія яна здольна. Вялікае задавальненне атрымалі ўдзельнікі фэста ад выступленняў ансамбля духоўных спеваў “Преображение”  РЦКіНТ пад кіраўніцтвам Алены Руткевіч,  знакамітага інструментальнага гурта выкладчыкаў Шчучынскай школы мастацтваў “Дывертысмент”, віртуознай ігры на акардэоне нядаўняга выпускніка гэтай ДШІ, а зараз студэнта музычнага каледжа Данііла Чарнаокага. З цэлым канцэртам прыехалі ў Ракавічы абаяльныя гродзенскія “Анёлы” на чале з кіраўніком творчага калектыву Альжбетай Даўгаполік. Шчырыя апладысменты, словы падзякі – гэта ўзнагарода артыстам за іх талент і шчодрасць душы. Да самай ночы гучалі песні над Ракавічамі.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники