У Шчучыне прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш

На восеньскім кірмашы панаваў асаблівы настрой. Радавалі ўсіх работнікі Шчучынскага РЦКіНТ, якія таксама прымалі віншаванні з нагоды прафесійнага свята. Галоўнымі героямі кірмашу сталі Гапуся і Нічыпар. На Шчучынскі кірмаш завітаў і народны ансамбль народнай песні і музыкі “Уладары” г.Ваўкавыск. Усяго было даволі: і садавіны, і гародніны, і хлеба. Нават рыбалка ўдалася. А майстры, майстры якія – умельцы народныя з залатымі рукамі! І навокал песні разліваліся вясёлыя, гучныя і прыгожыя! Слухаць, не пераслухаць. Як заўсёды цікава прайшла сельскагаспадарчая латарэя.

Традыцыйнымі беларускамі стравамі частавалі гараджан і вяскоўцаў на беларускім падварку работнікі культуры з Астрыны, Новага Двара і Першамайску. Вясёлыя тэатральныя пастаноўкі, песні ды танцы, конкурсы, атракцыёны парадавалі ўсіх, хто завітаў на кірмаш.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники