
У дзень Хрыстова Уваскрэсення работнікі Астрынскага ДК і ТТ і ўдзельнікі клубных фарміраванняў віншавалі астрынчан канцэртна-забаўляльнай праграмай “У светлы дзень Вялікадня”.
Валачобны абрад і гульні, трапныя байкі, добрыя песні, танцы падтрымалі святочны настрой гледачоў. Да віншаванняў далучыліся вучні ДУА “Астрынская дзіцячая школа мастацтваў”. Поделиться в соц. >>> читать полностью >>>