Шчучынскія хлебаробы прынялі ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2022”, які прайшоў у гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца

Свята пачалося з урачыстага шэсця хлебаробаў. Наш раён па вытворчых паказчыках, дасягнутых падчас жніва, заняў трэцяе месца сярод раёнаў Гродзеншчыны.

Усе жадаючыя маглі пачаставацца традыцыйнымі стравамі беларускай нацыянальнай кухні, наведаць розныя выставы і імпрэзы, паглядзець на спартыўныя спаборніцтвы і водна-піратэхнічнае шоу. Для самых маленькіх удзельнікаў фестывалю працавалі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Бойка ішоў гандаль, а кавер-бэнды спаборнічалі ў артыстызме і віртуозным валоданні музыкальнымі інструментамі.

Кульмінацыяй свята стаў канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады Алёны Ланской, Вікторыі Алешкі, Аляксандра Саладухі, Германа Цітова і шоу-балета “Феерыя”. Затым усіх чакала святочная дыскатэка.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники