Добрай традыцыяй у раёне стала правядзенне свята вёскі.

Гэта ўнікальная магчымасць для мясцовых жыхароў адчуць сябе адзінай суполкай, успомніць імёны славутых землякоў, пазнаёміцца з гісторыяй родных мясцін, паслухаць выступленні артыстаў.

Першамайскі Дом культуры Шчучынскага РЦКНТ 24 ліпеня правёў свята вёскі ў аддаленай вёсцы Скарбы. Для вяскоўцаў гучалі добрыя старыя песні, а сцэнкі з вясковага жыцця падарылі ўсім многа цікавых і смешных хвілін гумару. Не абышлося і без танцаў.

Для жыхароў в. Куцы Лес і аг. Скрыбаўцы Муранванскі СК і Астрынскі ДКіТТ  таксама арганізавалі добрую канцэртную праграму.