Жалобны мітынг прайшоў у памяць аб нявінна загінуўшых жыхарах вёскі Зінякі

Кожны год 22 студзеня жыхары нашага раёна збіраюцца ў вёсцы Зінякі, каб аддаць даніну пашаны людзям, чые жыцці раптоўна абарваліся тут 80 гадоў таму. 22 студзеня 1944 года нацысцкія карнікі зажыва спалілі 419 зінякоўцаў і 65 жыхароў навакольных вёсак. Той прыклад нечалавечай жорсткасці і лютасці не можа даць нам спакою і праз 80 гадоў. У гэты дзень да мемарыяла ў Зіняках прыехалі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны і моладзь.

Тэатралізацыя тых падзей у выкананні Астрынскага ДКіТТ нікога не пакінула раўнадушным. Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых вяскоўцаў хвілінай маўчання. Настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы ў Астрыне протаіерэй Алексій Талмазан правёў малебен па нявінна забітых. Пасля ўдзельнікі жалобнага мітынга ўсклалі кветкі і вянкі да скульптуры жанчыны з дзіцём на руках.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники