Займальнае падарожжа ў этнічны куток беларускай культуры філіяла «Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці»

✳️ПАДАРОЖЖА У МІНУЛАЕ✳️ Сёння дзеткі старэйшай групы Астрынскага дзіцячага сада здзейснілі займальнае падарожжа, пабываўшы ў этнічным кутку беларускай культуры філіяла «Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці». Для малых гэта стала сапраўдным адкрыццём свету старажытных традыцый і побыту іх дзядуляў і бабуль.
Дзеці з цікаўнасцю разглядалі экспанаты, кожны з якіх меў сваю гісторыю: старадаўні посуд, калаўроты, драўляны «пранік», прадметы сялянскай працы і інш.
🧶Жывыя зносіны з гісторыяй абуджаюць жаданне задаваць пытанні і шукаць адказы.
Паход у этнакуток стаў не проста экскурсіяй, а маленькім падарожжам у часе.☘️
#КРЫНІЦА_НАРОДНАЙ_ТВОРЧАСЦІ #дзеньроднагасвайго #культуращучинщины

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники