Яскравае фальклорнае свята “Паміж намі, суседзямі” сабрала ў аграгарадку Дэмбрава шмат гасцей

Брэндавае мерапрыемства “Паміж намі, суседзямі” ў аграгарадку Дэмбрава сабрала шмат гасцей ад малога да вялікага. Вось ужо некалькі гадоў дэмбаўская зямля шчыра вітае аматараў беларускай народнай творчасці на свяце фальклору, якое абуджае пачуццё прыгажосці і далучае да нашай культурнай спадчыны.

Кожны калектыў падрыхтаваў некалькі нумароў беларускага фальклору, свой непаўторны падворак і аўтэнтычную местачковую гульню. Мілагучныя песні, якія былі напоўнены самабытнымі, чароўнымі гукамі роднай мовы і народнымі мелодыямі, гучалі не толькі на сцэне. Іх спявалі ўсе прысутныя. Спачатку калектывы прадэманстравалі свае вакальныя нумары, затым конкурсная праграма прадоўжылася на самабытных падворках.

Затым кожны сельсавет прадставіў сваю гульнёва-сюжэтную праграму. “Гарачая бульба”, “Фанты”, “Ручаёк” і шмат іншых гульняў далучылі прысутных да цудоўнай атмасферы свята. Удзельнічалі ўсе – і дарослыя, і дзеці. Заключным этапам для ўдзельнікаў фальклорнага мерапрыемства  стала конкурсная праграма побытавых танцаў. Па дзве пары ад кожнага сельсавета станцавалі чатыры танцы — кракавяк, “Лявоніху”, “Лысага” і “Польку мясцовую”.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники