Як сустракалі стары Новы год шчучынцы, сабраўшыся ў кінатэатры на рэтра-вечарыну “Навагоднія агні збіраюць сяброў”

Творчая каманда РЦКіНТ падрыхтавала цудоўную праграму, прадумаўшы ўсё да дробязі: ад прыгожага афармлення столікаў з хваінкамі да дэманстрацыі фрагментаў любімых навагодніх кінастужак.

На сустрэчу з сябрамі ў “шчодры вечар” прыйшлі не толькі завадчане, але і прадстаўнікі будаўнічай галіны, педагогі, падзвіжнікі турызму, творчая інтэлігенцыя… Свае лепшыя песні ім дарылі ў гэты вечар Дзмітрый Паноў і Дзмітрый Паварга, Валянціна Маркевіч і Дар’я Бочка.

Не абышлося без карагодаў з Дзедам Марозам і Снягурачкай, каляднай варажбы, цукерак з прадказаннямі і навагодніх пачастункаў, а яшчэ — аптымістычных прагнозаў на год прадстаячы.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники