У Шчучынскім раёне ў клубных установах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Пачатак красавіка адзначаны важнай падзеяй     у жыцці двух народаў-братоў: другога красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтай падзеі быў ў Астрыне прысвечаны вечар-сустрэча “Дзве сястры – Беларусь і  Расія.”  Падрыхтавалі  яе сумесна калектывы Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці, гарпасялковай бібліятэкаі, Дзіцячай школы мастацтваў, пакоя па месцы жыхарства “Сузор’е”  ДУДА “Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі”. Праходзіла сустрэча ў актавай зале школы. Адзін дзень сваіх канікул  падарылі настаўнікі і вучні ДУА “Астрынская сярэдняя школа імя А.С. Пашкевіч (Цёткі)” гэтай яркай падзеі..    Гучалі  вершы на беларускай і рускай мовах,  знайшлося месца песні і танцу. Прыгожа гучалі песні ў выкананні І.Бабіцкага, М.Мадаян, С. Сімановіча. Натхнёна танцавалі “Вянок дружбы” вучні ДШМ А. Антончык, Л. Грышчанка і маленькая Ксюша Сідлярэвіч. А аповяд вядучых А. Чучвы і Г. Сцяпанчанка быў напоўнены цікавымі фактамі, вершамі, роздумам.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнулася старшыня Астрынскага сельвыканкама Лебядзевіч Н.І.  Сваім выступленнем яна ўзрушыла залу і надала сустрэчы яшчэ больш урачыстасці.  У зале была аформлена выстава літаратуры  “Адна ў нас калыска – зялёны край, славянская зямля!”. Бібліятэкары таксама падрыхтавалі прэзентацыю на тэму сустрэчы, а выстава работ вучняў і педагогаў дадатковай адукацыі  Пакоя па месцы жыхарства “Сузор’е”  проста ўпрыгожыла свята, шмат каго здзівіла таленавітасцю вырабаў і натхненнем.

Мерапрыемствы да гэтай падзеі адбыліся таксама ў шэрагу іншых клубных устаноў.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники