Як у Жалудку віталі вясну-красну і з пашанаю праводзілі зіму

Работнікі Жалудоцкага дома культуры паказалі, як «Зіму замыкаці, вясну загукаці». Дзеці разам з дарослымі развешвалі на дрэвах птушак і гукалі вясну. На абрад завітала Вясна разам з буслам. Усе разам вадзілі карагоды і ладзілі забавы.