У сярэдняй школе N3 г.Шчучына, у завяршэнні тыдня роднай мовы, адбылася творчая сустрэча з народным ансамблем беларускай песні «Медуніцы».

 Аўдыторыя — вучні, настаўнікі — з задавальненнем слухала музычныя творы. «Чаго вада каламутна», «А ў лесе, а ў полі» і іншыя песні заклікалі слухачоў паважаць і любіць сваю Радзіму. Усе творы народны ансамбль «Медуніцы» выконваў на роднай мове. У заключнай частцы мерапрыемства прагучала песня «Малая радзіма» з аднайменнага зборніка Генадзя Аляксеевіча Панова. Творчая сустрэча прайшла плённа і натхнёна.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники