Сёлета святочная дата стала яшчэ і юбілейнай, бо менавіта ў гэты дзень 25 гадоў таму было заснавана Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды прысягу прынялі навабранцы Шчучынскага РАНС, якія нядаўна папоўнілі шэрагі ратавальнікаў. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў гарадскім скверы ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.