Сёння ў Шчучыне ўрачыста адкрылася персанальная выстава мясцовага майстра-фларыста Аліны Максімовіч

      У Шчучыне першы дзень вясны азнаменаваўся адкрыццём персанальнай выставы майстра-фларыста Аліны Максімовіч “Прыродзе і роднаму краю гімн фларыстычны ствараю”. Багата людзей самых розных узростаў сабралася, каб паглядзець на цудоўныя букеты з засушаных траў і кветак, на карціны з прыроднага матэрыялу, вышыванкі, аздобленыя зярняткамі і пялёсткамі з жывой прыроды.

       Усё гэта – справа залатых рук, фантазіі і натхнення нашай надзвычай таленавітай зямлячкі Аліны Баляслааўны Максімовіч. Амаль кожную са шматлікіх фларыстычных кампазіцый аўтар суправодзіла ўласнымі вершамі, што нагадваюць маналог рамантычнай і ўзнёслай душы.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники