Шчучынская моладзь прыняла ўдзел у традыцыйнай квест-гульні “Дэтэктыўныя гісторыі”

У Шчучыне прайшла квест-гульня “Дэтэктыўныя гісторыі”, арганізаваная аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Удзел у мерапрыемстве ўзяла працуючая моладзь арганізацый нашага раёна і, як аказалася, маладыя людзі правялі гэты час актыўна і цікава.

Сёлета ў квест-гульні ўдзельнічалі каманды чатырох арганізацый раёна: ЖКГ, РАУС, Шчучынскага каледжа і цэнтральнай раённай аптэкі № 6.

Усе каманды пачыналі гульню з плошчы Свабоды і наведалі розныя пункты сваіх унікальных маршрутаў, якія былі раскіданы па цэнтры горада. Падчас квесту моладзь выконвала розныя цікавыя заданні. Паводле сцэнару мерапрыемства ўдзельнікі павінны былі знайсці ў Шчучыне скрадзены скарб.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники