Работнікі аддзела культуры і вольнага адпачынку “Астрынскі дом культуры і тэатральнай творчасці”  запрасілі астрынчан на “Свята драніка”.

Мабыць, кожны, хто хоць трохі знаёмы з беларускай кухняй, пагодзіцца, што яе проста немагчыма ўявіць без страў з бульбы. Бульбу ў нас смажаць, тушаць, запякаюць, вараць, бланшыруюць — а часам і ўсё разам. І, вядома, адной з найбольш вядомых страў, своеасаблівым кулінарным сімвалам Беларусі з’яўляюцца дранікі.

     Таму, натуральна, што напрыканцы верасня, калі руплівыя гаспадары спяшаюцца прыбраць бульбачку з поля і пачаставацца прысмакамі з яе, хочацца аддаць дань павагі “другому хлебу” беларусаў  і неяк адзначыць гэты момант.

      Пад вясёлую музыку на сцэну, стылізаваную пад вясковую хату, завіталі гаспадыні-суседачкі ў нацыянальным убранстве. Яны павіталі гасцей свята, пажадалі дабрыні, бадзёрага настрою, ветлівых усмешак. Удзельнікам мерапрыемства было весела і цікава, спявалі і танцавалі разам з артыстамі, даведаліся пра новыя перспектыўныя сарты “другога хлеба”, занатавалі рэцэпты адмысловых страў з бульбы і нават паспыталі іх на смак. Госці свята  актыўна адгадвалі загадкі, пагаворкі, з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах. Свята ўдалося!

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники