Пакалядавалi i з Вялiкiм Ражством павiншавалi жыхароў аддаленых вёсак клубныя ўстановы Шчучынскага раёна

«Каляда, каляда, калядзiца мая…» — спяваюць Каза, Цыганка з мядзведзем і Механоша. Клубныя работнікі ўстаноў культуры Шчучынскага раёна прыбраўшыся казачнымі героямі выйшлі пакалядаваць з каляднымі  песнямі і вершамі.