Міністр культуры апладзіраваў нашай “Скарбоначцы”

На мінулым тыдні ў Мінску праходзіў міжнародны навукова-практычны семінар “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў”.

Прадстаўнікі з Арменіі, Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызтана і іншых краін дзяліліся ўнікальным вопытам сваіх дзяржаў, уносілі прапановы па пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы захавання і развіцця духоўнай народнай спадчыны.

Напрыканцы першага дня міжнароднага семінара адбыўся вялікі канцэрт “Традыцыі пераемнікі”. На вялікай сцэне спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва выступалі самабытныя калектывы з удзелам носьбітаў і захавальнікаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Нашу Гродзенскую вобласць прадстаўляў узорны фальклорны калектыў ”Скарбоначка” Дэмбраўскага Дома фальклора. Гэта трэба было бачыць, як дружна апладзіравала зала нашым танцавальным парам, што лёгка і грацыёзна выконвалі знакамітую “Дэмбраўскую кадрылю”. Пры гэтым не шкадаваў далоняў і добрых эмоцый наш зямляк – міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч.

Нагадаем, у 2019 годзе гэтаму аўтэнтычнаму танцу, адроджанаму ў Дэмбраве, быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльна-культурнай спадчыны. Юныя артысты і іх кіраўнік Алена Аліхвер вельмі хваляваліся, выступаючы на міжнароднай пляцоўцы ў Мінску, дзе на суд не проста гледачоў, а вядучых экспертаў краін СНД, прадстаўнікоў навукова-даследчых арганізацый, устаноў культуры і адукацыі васьмі дзяржаў былі вынесены аўтэнтычныя ўзоры творчасці – у тым ліку з іх роднага Дэмбрава. Але поспех быў неаспрэчны, а з ім і ўпэўненасць, што “Скарбоначка” захоўвае ў сабе сапраўдныя нацыянальныя скарбы.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники