Народны драматычны тэатр “Волат” Астрынскага ДК і ТТ распачаў свой тэатральны сезон спектаклем “ Пад зоркай матулі»

Народны драматычны тэатр “Волат” Астрынскага ДК і ТТ тэатральны сезон 2023 года адкрыў спектаклем па творчасці Рыгора Барадуліна “Пад зоркай матулі”. Гэта светлы і пяшчотны гімн маці, яе самаахвярнасці і шчырасці, яе бязмежнай любові, прызыў шанаваць, ахінуць заботай і ўвагай сваіх матуль. Гледачы пакідалі зал усхваляванымі, а артысты былі ўзнагароджаны шчырымі апладысментамі. 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники