Фальклорны фестываль «Паміж намі, суседзямі», як прайшло брэндавае мерапрыемства ў аг. Дэмбрава

На пляцоўцы каля Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору адбыўся чарговы фестываль народнай творчасці «Паміж намі, суседзямі». Мерапрыемства стала не проста конкурсам, а добрай нагодай сустрэцца, пагутарыць і ўспомніць традыцыі, якія спрадвеку аб’ядноўваюць людзей розных вёсак у адну вялікую сям’ю.

🔥Артысты падышлі да справы творча: прадумалі сцэнічныя вобразы, рэквізіт і сцэнарый. Перад гледачамі прайшлі ўсе этапы вясельнага абраду. Вось сваты вядуць перамовы, вось маладых вітаюць хлебам-соллю, вось жартоўныя выпрабаванні каля брамы, а вось і цыганы з вяселымі выхадкамі…

Асобны пункт праграмы – дэгустацыя страў традыцыйнай беларускай кухні🥞 Журы ацэньвала не толькі творчыя нумары, але і тое, як гаспадары аформілі свае падворкі ў конкурсе “Лепшы гаспадар і гаспадыня”, а таксама якасць прыгатаваных нацыянальных страў.

Акрамя сцэнічных паказаў, госці фестывалю маглі пагуляць па тэматычных падворках. Тут дзейнічалі выстаўкі работ майстроў, працавалі гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники