Вынікі здымак БТ тэлеперадачы «Наперад у мінулае» у Шчучынскім раёне. Фальклорная экспедыцыя творчай групы ў в.Куляшы Шчучынскага р-на. Народныя песні, побытавыя танцы, прыпеўкі ў выкананні вакальнага гурта «Куляшоўскія сяброўкі» аматарскага аб’яднання «Субяседніца» філіяла «Першамайскі Дом культуры». Гісторыя, легенды, паданні паселішча. Вынік вандроўкі – новая арыгінальная версія народнай песні ў выкананні Валянціны Альшанскай.