Юр’еўскі касцёл. 3 алтары касцёла, аг.Новы Двор

У 1460г. прывілеем была арганізавана парафія. 1480 г. у вёсцы Новы Двор быў пабудаваны драўляны касцёл па фундацыі Чоншны. З сярэдзіы XVI ст. вуліца, на якой знаходзіўся касцёл называлася – Берштанская. Але той касцёл не захаваўся і на яго месцы пабудавалі ў 1749г. новы драўляны касцёл. Адноўлены ён быў у 1880г. Падчас аднаўлення да франтона галоўнага фасада была прыбудавана васьмігранная вежа.

У перыяд праўлення Савецкай улады касцёл працаваў. Прыход уласнага ксяндза не меў, але дзеля спраўлення службы прыязджаў ксёндз з Жалудка. У канцы 90-х гг. ХХст. з’явіўся прыхадскі ксёндз Тадэвуш Крыштопік. Менавіта ён абнавіў знешні від касцёла, памяняў дах.

Вырашаны прамавугольным ў плане зрубам малітоўнай залы і прырубам пяціграннай абсіды, двухсхільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Франтон галоўнага фасада завершаны васьміграннай вежай. Больш нізкія бакавыя сакрысціі накрыты самастойнымі вальмавымі дахамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

483866w-600-x-400

У інтэр’еры малітоўная зала выцягнута па падоўжнай восі. Плоскую столь падтрымліваюць 6 слупоў, звязаных бэлькамі ў 2 падоўжныя рады. Тры разныя алтары выкананы ў стылі ракако. Невысокі дэкарыраваны пазалочанымі медальёнамі цокаль галоўнага алтара падтрымлівае асноўны ярус, расчлянёны чатырма калонамі карынфскага ордэра. У цэнтры яруса размешчаны абраз сярэдзіны 18 ст. «Узнясенне», па баках драўляныя скульптуры св. Пятра і Паўла (канец 18 ст.). Пасярэдзіне – алтарны абраз «Каранаванне Маці Божай» (18 ст.). У дэкоры шырока выкарыстана скразная пазалочаная разьба па дрэве, у арнаментыцы якой валюты і ракайлі. Бакавыя алтары падобныя да галоўнага. Арган на хорах дэкарыраваны двума драўлянымі скульптурамі анёлаў, двума херувімамі і накладной пазалочанай разьбой у стылі ракако.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники