Касцёл Ушэсця, г.п.Жалудок

У 1853 г. дочкі апошняга ўладальніка Жалудка з роду Тызенгаўзаў (Рудольфа) – Германцыя, Юзэфа, і Эльфрыда пабудавалі ў мястэчку мураваны парафіяльны касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Храм быў пабудаваны ў традыцыях позняга класіцызму.

Прамавугольны ў плане аб’ем з паўкруглай абсідай, сакрысціямі і крыламі трансэпта па баках. Храм накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам на галоўным фасадзе, вуглы якога вянчаюць скульптуры-пінаклі з выявай Хрыста і крыжам на вяршыні. З франтонам дахурытмічна спалучаецца франтон масіўнага чатырохкалоннага дарычнага порціка, пад якім знаходзіцца прамавугольны партал увахода і бакавыя арачныя нішы-экседры са скульптурнымі выявамі евангелістаў.

zhaludok-kascel-1805-1304569400_b1-600-x-400 Тымпаны абодвух франтонаў запаўняюць гарэльефныя кампазіцыі на біблейскія сюжэты (Хрыстос с дзецьмі, Усебачнае вока). Зала касцёла перакрыта кесаніраванай столлю. Пад алтаром – крыпта з пахаваннямі прадстаўнікоў рода Тызенгаўзаў. На бакавых сценах прэсбітэрыя дзве мармуравыя мемарыяльныя дошкі з барыльефнымі выявамі графіні Г.Тызенгаўз і графа С.Урускага, маршалака шляхты Варшаўскай губерніі. Аконныя праёмы запоўненыя вітражамі з выявамі святых. Побач з касцёлам пастаўлена двух’ярусная чатырохгранная бутавая званіца.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники