
Сёлета ў раённым этапе конкурса «Сям’я года» перамагла надзвычай дружная і творчая сям’я Мішкель з аграгарадка Ляшчанка. Вольга Віктараўна – загадчыца клуба, Віталій Іванавіч – культарганізатар: зладжаны дуэт і на рабоце, і ў жыцці! Гэтымі днямі ўся сям’я (а гэта, акрамя супружнай пары, іх двое сыноў і дачушка) рыхтуецца прыняць удзел у абласным этапе конкурсу, які пройдзе 17 мая ў Гродне.
Сёння, у Дзень сям’і, карэспандэнты «дзянніцы» патэлефанавалі Мішкелям, каб павіншаваць іх са святам і даведацца, з якім настроем тут збіраюцца “штурмаваць” абласную сцэну. падрабязней аб інтэрв’ю тут.