
Гэта брэндавае мерапрыемства, якое ўжо стала візітнай карткай раёна, аб’яднала на сваей сцэне фальклорныя калектывы з розных куткоў Шчучыншчыны.
Удзельнікамі свята сталі творчыя калектывы з сямі сельсаветаў раёна: Орлеўскага, Жалудоцкага, Лядскага, Астрынскага, Васілішкаўскага, Каменскага і Дэмбраўскага.
Яркім стартам фальклорнага свята стаў конкурс знаёмства “Візітная картка”, дзе кожны калектыў падышоў да выступлення з фантазіяй, прадставіўшы нумары, у якіх расказаў пра адметныя рысы роднага кутка. На сцэне можна было ўбачыць танцы, тэатральныя мініяцюры, пачуць вяселыя прыпеўкі, вершы і песні. Пасля яркіх выступленняў удзельнікі і госці адправіліся на “вясковыя падворкі”, дзе за званне “Лепшы гаспадар і гаспадыня” разгарнулася сапраўдная барацьба. Каманды прадэмайстравалі тэатралізаваныя прадстаўленні, а журы не толькі ацэньвала крэатыўнасць і гасціннасць, але і дэгуставала тры стравы беларускай кухні, каб вызнычыць, хто ж варты перамогі.
Сапраўдным адкрыццем для гасцей свята стаў майстар-клас па прыгатаванні заварных дранікаў – стравы, якая мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.
Пасля завяршэння папярэдніх спаборніцтваў гледачоў чакаў новы сюрпрыз – конкурс побытавых танцаў, дзе каманды прадставілі сваю лепшую пару танцораў, каб паказаць сваё майстэрства ў выкананні знакамітых танцаў — “Кракавяка”, “Падыспані” і вальса. Запальныя танцы не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных. Публіка шчодра ўзнагароджвала артыстаў апладысментамі. Кульмінацыяй свята стаў масавы танцавальны майстар-клас па выкананні знакамітай Дэмбраўскай кадрылі. Нават тыя, хто ніколі раней не танцаваў, з легкасцю далучыліся да танцавальнага карагода.
Отправить ответ