Як рыхтаваліся да Вербнай нядзелі ў аддзеле рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва Шчучынскага РЦКіНТ

Вялікае свята – Вербную нядзелю – адзначаюць усе хрысціяне свету. У гэты вельмі важны і для каталіцкай, і для праваслаўнай царквы дзень вернікі ўспамінаюць уваход Госпада ў Іерусалім. Галоўны атрыбут свята – вярбу,  ўпрыгожвалі ў кожнай сям’і, каб накіравацца ў храм і асвяціць гэтыя вербныя галінкі, якія сімвалізуюць жыццё.

Рыхтаваліся да свята і ў аддзеле рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва Шчучынскага РЦКіНТ. На працягу ўсяго тыдня майстрыхі ўпрыгожвалі вербачкі, каб кожны жадаючы мог набыць тую, што спадабалася. Прычым упрыгожвалі менавіта так, як заўсёды было ўласціва для нашай мясцовасці: ніткамі і зяленівам.

Нашы шчучынскія вербачкі заўсёды вызначаліся сваёй прастатою, – расказвае загадчыца аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва Ірына Менская-Асмалоўская. – Нітка скручвалася пэўным чынам і прымацоўвалася да вярбы. А яшчэ выкарыстоўвалі мох, лісце брусніц, якое прыносілі з лесу. Многія ўпрыгожвалі вербы сухімі кветкамі, саломкай, каласкамі. Рыхтуючыся да гэтага свята, мы зрэзвалі галінкі ў такі час, каб пупышкі на вярбе паспелі да свята распусціцца. Многія нашы пакупнікі, пераважна людзі старэйшага ўзросту, аддаюць перавагу менавіта традыцыйным вербам, упрыгожаным ніткамі. А вось моладзь выбірае вербы яркія, з кветкамі, стужкамі і іншымі ўпрыгажэннямі.

У аддзеле рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва на занятках гуртка “Златаручка” і дзеці вучацца майстраваць свае вербачкі: дарослыя стараюцца перадаць ім усе лепшыя традыцыі, каб яны іх захоўвалі і прадаўжалі. У некаторых юных майстрых вербы атрымаліся такімі прыгожымі, што дзеці нават вырашылі пайсці з імі ў храм.

У адносінах да вярбы існуюць свае традыцыі. Напрыклад, вярбу, якая прастаяла ўвесь год дома, выкідваць нельга. Нашы продкі пускалі яе на ваду па цячэнні або проста ставілі ў куст вярбы. Таксама свае вербы людзі спальвалі ў печы або на вуліцы.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Оставьте первый комментарий

Отправить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован.


*