
Традыцыйны пояс — рэч як практычная і эстэтычная, так і глыбока сімвалічная. Якое значэнне меў пояс у жыцці чалавека, як аберагаў ад пагрозы звонку і што аберагаў знутры? Хто, як і калі ствараў гэты цудоўны прыклад дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і архаічнай магічна-замоўнай традыцыі беларусаў?🧶
У аддзеле рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва Шчучынскага РЦКіНТ прайшла пазнавальная праграма «Пояс у жыцці беларусаў»для людзей залатога ўзросту. ✨
Пазнаёміліся з гісторыяй, з асаблівасцямі паясоў характэрных Шчучынскім краю. 💗
✨Таццяна Лебядзевіч пазнаёміла ўдзельнікаў з рознымі тэхнікамі пляцення паясоў. ✨
💫Таццяна Крывалуцкая расказала пра свой час працы ў аддзеле, як малодшага навуковага супрацоўніка, пра экспедыцыі ў якіх яна знаходзіла старажытныя паясы.