ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ. Шчучынскія рамеснікі

Займацца любімай справай – гэта сапраўднае шчасце!” у гэтым глыбока пераканана таленавітая шчучынская вышывальшчыца Вольга Смірнова. ❤️
Першае, што міжволі ўзгадваеш, пераступіўшы парог утульнай кватэры шчучынцаў смірновых, дык гэта… Эрмітаж і Траццякоўку! Бо менавіта там можна бачыць некаторыя з карцін знакамітых мастакоў розных эпох і народаў, што, здаецца, нейкім цудам перабраліся на палотны гаспадыні дома Вольгі Мацвееўны. “Малюе” яна рэпрадукцыі не пэндзелем і фарбамі, а іголкай ды ніткамі! Такіх работ, развешаных у прыгожых рамках па ўсіх пакоях, дзясяткі, а яшчэ ж, аказваецца, і ў запасніках цэлыя рулоны захоўваюцца, чакаючы свайго зорнага часу.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники