Імя Генадзія Панова добра вядома на Шчучыншчыне. Музыка, кампазітар і педагог, ён стаў сведкам і непасрэдным удзельнікам вялікага шэрага культурных падзей, якія памножылі і працягваюць узбагачаць культурную ніву нашага раёна. Нядаўна Генадзій Аляксеевіч сабраў сяброў, знаёмых, аматараў сваёй творчасці ў раённым цэнты культуры. Нагодай сустрэцца стала прэзентацыя трэцяга песеннага альбома “Пяшчота душы”. Сімвалічна, што прэзентацыя адбылася напярэдадні 75-гадовага юбілею Генадзія Панова. Падчас сустрэчы ўзгадалі таксама вехі ўтварэння і станаўлення знакамітага шчучынскага народнага ансамбля беларускай песні “Медуніцы”, нязменным кіраўніком якога трыццаць год быў менавіта Генадзій Паноў. Пагутарылі пра народны хор польскай песні “Промень”, які таксама ў свой час узначальваў Генадзій Аляксеевіч. Гэтыя і многія іншыя культурныя скарбы Шчучыншчыны, да якіх дакрануўся юбіляр, і па сённяшні дзень узбагачаюць духоўную спадчыну нашага краю.
. Падрабязней на сайце Дзянніцы