У Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося значнае мерапрыемства – пацвярджэнне ганаровых званняў «народны» і «узорны» для творчых калектываў Шчучынскага раёна

Экспертная камісія ў складзе прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці пад кіраўніцтвам дырэктара Кацярыны Хілімончык уважліва ацэньвала выступленні. Удзельнікі мерапрыемства, гэта 13 калектываў, прадставілі разнастайную і багатую праграму, уключаючы музычныя нумары, танцы і тэатральныя пастаноўкі.

Свае праграмы прадставілі некалькі народных ансамбляў: ансамбль песні «Васільковая раніца» з Васілішкаўскага цэнтра культуры, вакальны ансамбль «Преображение», ансамбль песні «Прамень», ансамбль беларускай песні «Медуніцы»  Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, вакальны ансамбль «Рапсодия» настаўнікаў Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў і ансамбль песні «Сябрына» Жалудоцкага Дома культуры. Усе выступленні зачаравалі шчырасцю і цёплай энергетыкай, стварыўшы яскравы і незабыўны песенны каларыт.

Асаблівую фальклорную струну ў гэтую сімфонію таленту ўнеслі калектывы, захавальнікі народных традыцый. Узорны фальклорны калектыў «Скарбоначка» з Дэмбраўскага сельскага Дома фальклора пад кіраўніцтвам Алены Аліхвер прадэманстраваў беларускія танцы, сярод якіх і «Дэмбраўская кадрыля», што мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. А фальклорны гурт «Вяргіня» з Ракавіцкага Дома культуры пад кіраўніцтвам Жанны Рыбак даказаў, што маладосць душы не залежыць ад узросту, а жыццё без песні –  сапраўды не жыццё.

Не абышлося і без тэатральнага мастацтва. Маленькія акцёры ўзорнага ама-тарскага калектыву «Шаг в небо» Навадворскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Веранікі Скорб паказалі ўрывак з павучальнага прадстаўлення «Здравствуйте». Узорная тэатральная студыя «Обыкновенное чудо» таксама прадэманстравала высокае майстэрства. Затым у Астрынскім Доме культуры і тэатральнай творчасці народны паэтычны тэатр «Волат» прадставіў тэатралізаваную пастаноўку “Пакроўскі вясельнік”, а народны драматычны тэатр паказаў урывак  з камедыі А.П.Ксеніч “Панаехалі тут”.  Рэжысёр пастаноўкі – Аксана Атарык. Сапраўдная магія тэатра аб’яднала ўсіх прысутных, ствараючы непаўторную атмасферу.

Выступленні ўсіх калектываў прайшлі яскрава, энэргічна і захапляльна. Члены экспертнай камісіі адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі, прафесіяналізм і глыбокую адданасць народнай творчасці. Усе калектывы без выключэння пацвердзілі свае ганаровыя званні. А для ўсіх, хто прысутнічаў у зале, стала зразумелым адно: у Шчучынскім раёне сапраўды жывуць таленавітыя людзі.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Оставьте первый комментарий

Отправить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован.


*