У Шчучынскім цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У гэты знакавы дзень чатырнаццацігадовыя  юнакі і дзяўчаты атрымалі  галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – пашпарт.  Па традыцыі ў Дзень Канстытуцыі самыя актыўныя і ініцыятыўныя школьнікі папоўнілі рады грамадскага аб’яднання «БРСМ». Падчас урачыстасці дыпломы з падарункамі атрымалі прызёры і пераможцы раённага фотачэленджа «Самай ласкавай, цудоўнай». Душэўна, кранальна гучалі музычныя нумары ў выкананні артыстаў цэнтра культуры і народнай творчасці. Здавалася, што кожны, хто знаходзіўся ў гэтай вялікай зале, адчуваў асаблівы гонар за сваю родную краіну, за нашу родную сінявокую Беларусь. 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники