У Шчучыне прайшоў традыцыйны навагодні конкурс на лепшага Дзеда Мароза і Снягурку

Па добрай традыцыі, у апошні тыдзень года ў Шчучыне ля галоўнай ёлкі раёна прайшоў конкурс на лепшага Дзеда Мароза і Снягурку.

Сёлета на званне самага казачнага дуэта прэтэндавалі сем калектываў з розных арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна. Галоўнай задачай канкурсантаў было развесяліць дзяцей і дарослых з дапамогай акцёрскага майстэрства, музычных нумароў і цікавых заданняў.

Дружны карагод, вясёлыя танцы і гучныя песні напаўнялі плошчу Свабоды. Дзеці адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, а ўдзельнікі конкурсу стараліся ні на секунду не пакінуць без увагі юную публіку, забаўляючы яе насычанай гульнявай праграмай.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники