
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на мітынг ля памятнага знака сабралася мноства людзей: прадстаўнікі раённай улады, райваенкамата і працоўных калектываў. Над памятным знакам навісае цішыня: хвіліна маўчання ў памяць аб загінуўшых земляках. Юрый Астаповіч, Сяргей Мацюк, Дзмітрый Удот, Генрых Хрыптовіч, Юрый Пятроў, Канстанцін Фальковіч… Асаблівыя словы падзякі былі выказаны кіраўніцтву Гродзенскай вобласці і Шчучынскага раёна за пастаянную ўвагу і падтрымку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Па традыцыі ў гэты дзень прадстаўнікі райваенкамата і воіны-інтэрнацыяналісты наведалі магілы загінуўшых “афганцаў” і ўсклалі кветкі.