Адкрыццё выставы сабрала шмат наведвальнікаў сярод якіх былі кіраўніцтва раёна, госці з Расіі, выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў, прадстаўнікі розных устаноў культуры, а таксама неабыякавыя да мастацтва шчучынцы. Член саюза мастакоў Расіі, заслужаны мастак Ніжагародскай вобласці Аляксей Мяснікоў – прафесіянал з вялікім творчым досведам.
Пасля ўрачыстага адкрыцця выставы Аляксей Мяснікоў правёў майстар-клас па жывапісе для выхаванцаў Шчучынскай ДШМ. Мастак не проста пазнаёміў дзяцей з тэхнікай выканання малюнка, але і падзяліўся асабістымі мастацкімі сакрэтамі і творчымі напрацоўкамі.