У рамках Тыдня традыцыйнай культуры адбыўся раённы семінар “Танцавальныя традыцыі Шчучынскага краю”

✳️🌿ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ 🌿✳️ПЕРАЙМАЕМ ВОПЫТ❇️Сёння ў рамках Тыдня традыцыйнай культуры адбыўся раённы семінар “Танцавальныя традыцыі Шчучынскага краю”, дзе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з гісторыяй беларускага танца, даведацца як развіваліся танцавальныя традыцыі Шчучыншчыны на прыкладзе Дэмбраўскага і Прынёманскага рэгіёна.
Для ўдзельнікаў семінара была прадстаўлена імпрэза ад Дэмбраўскага сельскага Дому фальклору, якая пазнаёміла з гісторыяй мясцовага танца “Дэмбраўская кадрыля”, а таксама дала магчымасць патанцаваць знакаміты танец разам з удзельнікамі ўзорнага фальклорнага калектыву “Скарбоначка”. На прыканцы семінара адбыўся майстар-клас па побытавым танцам “Нарэчанька”, “Лысы”, “Кракавяк” ад Ракавіцкага Дома культуры і Дэмбраўскага сельскага Дома культуры. Усе змаглі з асалодай патаньчыць, знайсці адрозненні танцаў, а таксама пераняць вопыт клубных устаноў па захаванню танцавальных традыцый рэгіёну, для сваёй работы.📌

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Оставьте первый комментарий

Отправить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован.


*