
Сёння на базе ДУК «Шчучынскі РЦКіНТ» праведзены семінар-практыкум «Выраб і прымяненне абрадавай атрыбутыкі ў правядзенні і афармленні святаў» для работнікаў клубных устаноў раёна. Пад час семінара выступілі загадчыкі аддзелаў, якія апавядалі пра асаблівасці атрыбутыкі элементаў і колеру ў беларускім адзенні, своеасаблівасці ў правядзенні абрадаў. Дэфіле нацыянальных касцюмаў дарослых і дзяцей ажыццявілі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Грацыя» Жалудоцкага ДК. 🌼Майстар-клас па стварэнню Каляднай зоркі паказалі супрацоўнікі аддзела рамеснай дзейнасці.