Святочны канцэрт у рамках акцыі “Ад усёй душы” прайшоў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Астрыне

На Шчучыншчыне працягваецца рэспубліканская акцыя “Ад усёй душы”. Гэтым разам дабрачынны марафон завітаў у аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Астрыне. Падарункі, святочны канцэрт, шчырыя пажаданні і віншаванні былі адрасаваны насельнікам аддзялення.

Шмат гасцей сабраў канцэрт, які арганізавалі работнікі Шчучынскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Раздзяліць святочную радасць з людзьмі ганаровага ўзросту прыехалі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў, старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Яўгеній Вінча, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Прафсаюза “Белпрофмаш” Алеся Цыдзік і прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники