Святочны канцэрт да Дня народнага адзінства падарылі удзельнікам сходу супрацоўнікі Шчучынскага цэнтра культуры

Урачыстасць з нагоды 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР сабрала ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці людзей розных прафесій і пакаленняў: ветэранаў працы і моладзь, прадстаўнікоў працоўных калектываў раёна і актывістаў грамадскіх арганізацый. Перад пачаткам сходу можна было пазнаёміцца з кніжнай выставай Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі  “Беларусь – радзіма адзінства”, зрабіць здымак на памяць каля фотазон.

Інавацыйным момантам стала абвяшчэнне навіны, што сёння, у Дзень міру, які таксама мы адзначаем 17 верасня, нашай СШ №1 г. Шчучына прысвоены статус “Школы міру”.

Свята народнага адзінства па-сапраўднаму ўпрыгожылі канцэртныя нумары салістаў аркестра Гродзенскай пагранічнай групы, выступленні артыстаў Шчучынскага РЦКіНТ, юных выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў. Кожны з удзельнікаў гэтай імпрэзы адчуваў гонар за слаўную гісторыю сваёй суверэннай краіны, сваіх землякоў, росквіт талентаў дзяцей і дарослых. Няхай жа адзінства і ўзаемаразуменне заўсёды будуць асновай нашага грамадства.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники