
На Шчучыншчыне прайшло раённае свята «Зажынкі-2024». Традыцыйны самабытны абрад даў старт уборачнай кампаніі. Гасцінная і працавітая васілішкоўская зямля сустракала кіраўніцтва Шчучынскага раёна, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і, вядома, хлебаробаў мясцовай гаспадаркі на залацістым хлебным полі.