Каранкевіч В.Л. — загадчык аддзела рамеснай дзейнасці, пазнаёміла вучняў з працэсам стварэння тканіны: ад нарыхтоўкі сыравіны да гатовых вырабаў (кужалю, рушніка, радзюжкі, ходніка, дывана). А метадыст -майстар Лебядзевіч Т.Ю. заахвоціла рабят расказам пра асаблівасці вырабу беларускіх народных паясоў і выкарыстоўванні іх ў жыцці нашых продкаў, Правяла майстар-клас па ткацтву паясоў на дошчачках і на бердзечку.