
Цэнтр Шчучына на адзін дзень ператварыўся ў яркую і шумную святочную пляцоўку — з музыкай, фотазонамі і пачастункамі. Дзень горада і раённае свята «Дажынкі-2024» адзначылі жыхары і госці раённага цэнтра.
У Шчучыне на свяце горада з канцэртам выступіў гурт «Дразды».
Проста пакарылі сваім выступленнем шчучынцаў і гасцей горада ўдзельнікі ансамбля народнай песні і музыкі «Уладары»! Слухачы актыўна падпявалі артыстам, пускаліся ў танцы пад вясёлую музыку, шчыра дарылі апладысменты.
Мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 507-годдзя Дня горада Шчучына і раённых «Дажынак-2024», працягнуліся забаўляльным вакальным шоу «Зорны шлях на Шчучыншчыне», святочнай дыскатэкай і яркім салютам.